Свет2626

Пуцін: Расійскую імперыю адраджаць не будзем

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што не плануе адраджаць Расійскую імперыю, а краіна будзе развівацца толькі ў сваіх межах.

«Ні расійскага нацыяналізму мы не будзем падтрымліваць, ні імперыю не збіраемся адраджаць», - сказаў Пуцін у інтэрв'ю французскім СМІ. Так ён адрэагаваў на просьбу журналістаў пракаментаваць яго выказванне 2005 г. аб тым, што развал СССР стаў самай страшнай геапалітычнай катастрофай XX стагоддзя, і патлумачыць, які шлях Расіі: «расійскі нацыяналізм ці імперыя Расія ў мінулых межах».

«Мы хочам развіваць сваю краіну, зразумела, у сваіх межах. Але, што вельмі важна, мы хочам, каб і мы, гэтак жа як і іншыя краіны ў многіх рэгіёнах свету, выкарыстоўвалі сучасныя сродкі павышэння сваёй канкурэнтаздольнасці, у тым ліку шляхам эканамічнай інтэграцыі», — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што цяпер гэта робіцца на постсавецкай прасторы ў рамках Мытнага і Еўразійскага саюзаў.

Прэзідэнт растлумачыў, што, кажучы пра распад СССР, ён меў на ўвазе, што ён стаў перш за ўсё гуманітарнай катастрофай, «што ў рамках Савецкага Саюза ўсе грамадзяне, па-за залежнасці ад этнічнай прыналежнасці, жылі ў адзінай дзяржаве, а пасля распаду СССР 25 млн рускіх людзей нечакана для сябе раптам апынуліся за мяжой». «Гэта не палітычная, не ідэалагічная катастрофа, гэта чыста гуманітарная праблема. Апынуліся разрэзанымі сем'і, людзі засталіся без працы, без сродкаў да існавання, без магчымасці нармальна мець зносіны адзін з адным. У гэтым праблема», — сказаў Пуцін.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць