Грамадства11

У Мінску ствараецца Цэнтр камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа

Лёсы архіваў беларускіх дзеячаў і арганізацый у замежжы — складаная, а часам і трагічная старонка айчыннай гісторыі.

Можна прывесці дзясяткі прыкладаў знікнення ці нават свядомага знішчэння каштоўных збораў нашчадкамі або нейкімі структурамі. Разам з тымі дакументамі знікае вялікі пласт інфармацыі і сам даробак суродзічаў за мяжой. Яны застаюцца нябачнымі і для даследчыкаў, і, як вынік, для шэраговых суайчыннікаў.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва паўстала навукова-творчая ініцыятыва «Цэнтр камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа».

Стварэнне такой структуры звязана з неабходнасцю сістэматычнага збірання дакументаў, друкаў, артэфактаў, што ствараліся і ствараюцца беларусамі па-за межамі метраполіі. Калі раней функцыі такога збірання ў пэўнай ступені выконвалі эміграцыйныя ўстановы на Захадзе, як, прыкладам, Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лондане, або Цэнтр Ф. Скарыны ў Мінску, дык цяпер, з пашырэннем геаграфіі беларускіх дыяспар, сістэматычнага мэтанакіраванага збірання даробку замежных суайчыннікаў не вядзецца. У выніку, каштоўная частка беларускай культурнай спадчыны губляецца для сучасных і будучых даследчыкаў.

Паводле задумы, новы Цэнтр прызначаны для садзейнічання выяўленню, захаванню, апісанню, вывучэнню і папулярызацыі дакументальнай спадчыны беларускага замежжа на базе Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літататуры і мастацтва.

Варта адзначыць, што ў БДАМЛіМ на працягу апошніх дзесяцігоддзяў ужо ішло паступовае збіранне замежнай беларусікі.

Свае архіўныя зборы сюды перадалі вядомыя дзеячы замежжа Масей Сяднёў, Алесь Алехнік, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель. Нядаўна ў архіў была перададзеныя вялікая калекцыя дакументаў згаданага ўжо вышэй Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Такім чынам, новаствораны Цэнтр мае добрую базу для сваёй дзейнасці.

Сярод задач Цэнтра можна адзначыць выяўленне беларускіх дакументаў у замежных архівах, музеях і бібліятэках, зборах арганізацый беларускага замежжа, а таксама прыватных асобаў; арганізацыю камплектавання і стварэнне архіўных фондаў беларускіх грамадска-культурных арганізацый замежжа і дзечаў беларускіх дыяспар у складзе Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва; навуковае апісанне дакументальнай спадчыны беларускага замежжа; спрыянне яе навуковаму вывучэнню; папулярызацыя ў беларускім грамадстве ведаў пра дзейнасць за мяжой беларускіх арганізацый, выдатных асобаў беларускага паходжання. Мяркуецца ажыццяўляць кансультаванне зацікаўленых асобаў па пытаннях захавання і вывучэння дакументаў, публікацыю матэрыялаў на падставе сабраных архіваў.

Сёння надзвычай важным ёсць збіранне дакументаў і друкаў дзеючых арганізацый і суполак, а таксама захаванне архіваў дзеячаў далёкага і блізкага замежжа.

Таму Цэнтр спадзяецца наладзіць цеснае супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі як за мяжой, так і ў Беларусі, каб не даць знікнуць багатай спадчыне беларускага замежжа.

У справе супрацоўніцтва па пытаннях, звязаных з захаваннем і вывучэннем замежнай беларусікі, можна звяртацца да дырэктара БДАМЛіМ Ганны Запартыкі або гісторыка Наталлі Гардзіенкі.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Адрас: Мінск, вул. Кірыла і Мефодыя, 4.

Тэл.: +375(17)3274781.

E-mail: [email protected]; [email protected].

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы21

10 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару ў Харкаўскай вобласці

Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі за палітыку3

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць