Здарэнні

У Глыбокім распачатыя крымінальныя справы па фактах ілжэпрадпрымальніцтва і махлярства

Паводле матэрыялаў фінансавай міліцыі ў Глыбокім распачаты крымінальныя справы па фактах ілжэпрадпрымальніцтва і махлярства. 

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, у маі мінулага года грамадзянін зарэгістраваў у райцэнтры Віцебскай вобласці (Глыбокае) юрыдычную асобу без намеру ажыццяўляць статутную дзейнасць. Ён ставіў мэтай утойванне і заніжэнне прыбытку, даходаў, іншых аб'ектаў падаткаабкладання, а таксама атрыманне маёмаснай выгады. 

У кастрычніку 2013 года лжэбізнесмен, дзейнічаючы ў складзе групы асоб, якая мела адзіны намер завалодаць чужымі грашыма, заключыў дагавор на пастаўку мясной прадукцыі сталічнаму аптавіку. Дагавор, які ўяўны прадавец і не збіраўся выконваць, быў заключаны паміж глыбоцкай «фірмай» і мінскай камерцыйнай структурай, якая спецыялізуецца на аптовым гандлі мясной прадукцыяй. У выглядзе папярэдняй аплаты за міфічны тавар «пастаўшчык» атрымаў каля 190 млн. рублёў і распарадзіўся імі па ўласным меркаванні. Такім чынам махляры завалодалі грашовымі сродкамі ў асабліва буйным памеры. 

Паводле матэрыялаў Глыбоцкага міжрайаддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці раённая пракуратура распачата крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 234 (лжэпрадпрымальніцтва), ч. 4 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса. 

Падазроныя затрыманыя і арыштаваныя. Канфіскаваныя буйныя грашовыя сумы і аўтамабіль, кошт якога значна перавышае арыштаваныя на рахунку лжэструктуры 20 мільёнаў рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол4

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол4

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць