Усяго патроху1616

Магілёў на ровары вачыма Мікіты Недаверкава

На гэтых выходных я апынуўся у вялікім горадзе Магілёве. Ехаў я з Мінска і скажу, што для мяне гэтая паездка была даволі такі доўгай. Цягніком я ехаў з Мінска гадзіны тры. І вось я тут!

Шчыра кажучы, па прыездзе на вакзал я быў трохі расчараваны. Складалася ўражанне, што я не пабачу той «другі Мінск», як мне гэтага хацелася. Вакол стаялі дамы са старымі дахамі, а вакзальныя прыбіральні з выламанымі дзвярыма ствараюць жахлівыя ўражанні. Затое на вакзале маецца казіно «Вегас», так што турыстам ёсць дзе «прасадзіць» усе грошы.

На вакзале я сеў у 4-ты тралейбус і адправіўся ў цэнтр. Адразу кінулася ў вочы тое, што няма таблічак «ПРАЦУЕ КАНДУКТАР», а самі кандуктары ёсць. Я і ў іншых гарадах такое заўважаў, але было дзіўна менавіта ў Магілёве такое пабачыць.

У цэнтры я знайшоў месца пад назвай «Burger Pizza», дзе і вырашыў паснедаць. Салат Цэзар, суп з шампіньёнаў і вішнёвы сок абышліся мне ў 90 тысяч, што даволі дорага.

Затое ў цэнтры горада на пешаходнай вуліцы можна ўзяць танна ровар напракат -– 30 тысяч за гадзіну, наступная гадзіна + 10 тысяч.

Першым падчас сваёй роварнай вандроўкі па Магілёве я пабачыў Драматычны тэатр, які ўразіў сваёй архітэктурай. Здавалася, што ён нават больш за мінскі Купалаўскі.

Далей я паехаў на плошчу Свабоды, дзе пабачыў гарадскую Ратушу.

Адтуль жа адкрываецца прыгожы від на горад.

Асаблівай увагі заслугоўвае выканкам. Нічога не нагадвае? А цяпер здагадайцеся, дзе чый…

Цікава, што па ўсім горадзе стаяць невялічкія «Лаўкі», дзе можна набыць фагаціні і круасаны. Гэтыя лаўкі вельмі нагадваюць шапікі з кебабамі ў Польшы і Літве.

А яшчэ ў Магілёве вельмі шмат графіці, і, пакатаўшыся па горадзе, я заўважыў вось такую размаляваную вуліцу.

І канечне, я не мог не заўважыць пасярод горада сцены, абклееныя плакатамі Ляпісаў з бас-турамі ў Піцер. Так сімвалічна гэта выглядала.

Калі падвесці невялікі вынік, то трэба адзначыць, што горад вельмі прыгожы і ўтульны для жыхароў. А калі казаць пра турыстычны Магілёў — тут вялікія праблемы. Павандраваўшы ў жылых районах, вы нічога цікавага не знойдзеце, турыстычны Магілёў — гэта цэнтр горада. Але для таго, каб канчаткова ўпэўніцца ў гэтым, трэба параўнаць Магілёў з іншымі гарадамі, да чаго я і буду імкнуцца.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў35

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

Ціханоўская наведала беларускі стэнд на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў35

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць