Меркаванні33

Паратнікаў: Магчыма, у Лукашэнкі ёсць сумневы наконт расейскага ўзбраення

Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў на вайсковыя тэмы, наведваючы ў Барысаве заводы абароннага сэктару. Ці патрэбныя Беларусі ўласныя зэнітна-ракетныя комплексы? Што перашкаджае правесьці эфэктыўную рэформу беларускага войска? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паратнікаў.

— Сярод іншага, Лукашэнка даручыў стварыць айчынны зэнітна-ракетны комплекс, які паводле сваіх характарыстык будзе ня горшы, чым расейскі «С-300». Які сэнс у гэтым? Беларусь дагэтуль закупляла гэтыя ды іншыя ЗРК у Расеі. Навошта тады ствараць свой, калі можна набываць расейскі, да таго ж на ільготных умовах?

— Па-першае, яшчэ трэба разабрацца, ці былі тыя ўмовы ільготныя. Па-другое, мабыць, узьнікла патрэба ў такой прадукцыі, магчыма, ня так лёгка стала набываць яе ў Расеі. Альбо ёсьць сумневы, што ўзбраеньне, якое пастаўляецца з Расеі, дастаткова дабраякаснае, што там няма ніякіх «закладак», якія ў патрэбны момант папросту адключаць усю апаратуру, і гэтая зброя ператворыцца ў нікому не патрэбнае жалезьзе.

— Іншыя прыкметныя словы Лукашэнкі — «Нам патрэбна мабільная армія. Мы зрабілі на гэта стаўку. Таму яе трэба забясьпечыць мабільнымі машынамі з эфэктыўным узбраеньнем». Ці азначае гэта, што Лукашэнка заклікае праводзіць рэформу беларускага войска хутчэй ды радыкальней?

— Мне здаецца, што апошнія 20 гадоў, пакуль Лукашэнка пры ўладзе, гэтая рэформа не спынялася. Дакладней, «рэформа» ўмоўная, бо гэта ніякая не рэформа. Гэта было скарачэньне, ці, як гэта прынята называць, «аптымізацыя». Таму Лукашэнка пра гэтую «мабільнасьць» гаворыць гадоў 5 апошніх, тут нічога новага няма.

— А што перашкаджае забясьпечыць гэтую «мабільнасьць» — фінансавы бок?

— Увогуле, чаму беларускае войска не «мабільнае»? Яны ж ня пешшу там ходзяць. Але — так, фінансавае пытаньне вельмі істотнае, асабліва калі гэта тычыцца тэхнічнага боку. Дзяржава не выдзяляе на гэта патрэбных грошай ужо больш за 20 гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай21

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка2

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць