Здарэнні

У Івацэвіцкім раёне вадзіцель, які не меў правоў, збіў веласіпедыстку і ўцёк з месца здарэння

У Івацэвіцкім раёне 25 чэрвеня вадзіцель збіў веласіпедыстку і ўцёк з месца здарэння. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, гэта здарылася ў 7.20 на першым кіламетры аўтадарогі вёска Бараны — вёска Воля. Вадзіцель «Сузукі» ўчыніў наезд на адну з дзвюх веласіпедыстак, якія ехалі ў спадарожным напрамку. 

Віноўнік аварыі спачатку спыніўся і падышоў да жанчыны, якая ўпала з веласіпеда, затым пакінуў месца ДТЗ. 

55-гадовая веласіпедыстка, якая атрымала закрыты пералом першага паяснічнага пазванка, шпіталізаваная ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу. Яна жыхарка вёскі Бараны. 

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ знайшлі «Сузукі» па месцы жыхарства гаспадара. Затым было ўстаноўлена, што на веласіпедыстку наехаў яго родны брат, 23-гадовы жыхар вёскі Яглевічы. Паводле папярэдніх звестак, ён узяў у брата «Сузукі» без дазволу. 

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. 

На гэты час устаноўлена, што ў 23-гадовага хлопца няма вадзіцельскіх правоў. У 2013 годзе ён учыніў ДТЗ і ўцёк з месца здарэння, дагэтуль яго двойчы затрымлівалі за рулём у стане алкагольнага ап'янення.

«З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці адбылося 20 ДТЗ, з месца ўчынення якіх вадзіцелі ўцяклі. У такіх аварыях два чалавекі загінулі і 21 быў паранены. Асобы 17 вадзіцеляў устаноўлены», — расказала Сахарчук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка10

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка46

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка10

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць