Меркаванні6161

Тарашкевіца — гэта прыкол

Старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алег Трусаў разважае пра моўныя актуаліі ў інтэрвію парталу TUT.by.

Нягледзячы на тое, што па Канстытуцыi ў Беларусi дзве мовы (руская i беларуская) з»яўляюцца дзяржаўнымi, у рэальным жыццi адна з iх вiдавочна дамiнуе. Дзiўна, але ў Беларусi большасць насельнiцтва ўжывае не беларускую мову, а «русский язык». Чаму так адбываецца? Над гэтым пытаннем разважае старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алег Трусаў.

— Што наогул адбывалася з беларускай мовай з таго часу, як Беларусь атрымала сваю незалежнасць?

— На мой погляд, можна вызначыць тры перыяды. Першы — 1991‑1995 гг. Тады быў прыняты закон аб адзiнай дзяржаўнай мове. Беларуская мова мела шырокае распаўсюджанне. У 1995 годзе адбыўся сумнавядомы рэферэндум. (Перад гэтым група дэпутатаў, у якую уваходзiў i Алег Трусаў, пачала ў Вярхоўным Савеце галадоўку. Яны пратэставалi супраць планаў Аляксандра Лукашэнкi правесцi рэферэндум па пытаннях iнтэграцыi з Расiяй. Але ўлады разагналi яе. — А. З. ) Змянiлася беларуская гiстарычная сiмволiка, расiйскай мове надалi статус дзяржаўнай… Толькi тады Расiя стала дапамагаць Лукашэнку. Такiм чынам беларускую мову абмянялi на танныя расiйскiя газ i нафту.

Калi я ўзначалiў ТБМ, то на яго рахунку было шмат запазычанасцяў, вiселi вялiзныя штрафы… Але нам усё ж удалося з дапамогай эмiгрантаў гэтыя пытаннi вырашыць.

1995 — 1999гг. — беларуская мова знаходзiлася ў вялiкiм крызiсе. Адбывалася вялiкае насаджэнне «великого и могучего». Калi я ўзначалiў ТБМ, то на яго рахунку было шмат запазычанасцяў, вiселi вялiзныя штрафы… Але нам усё ж удалося з дапамогай эмiгрантаў гэтыя пытаннi вырашыць. Больш за тое, напярэдаднi перапiсу насельнiцтва мы правялi добрую iнфармацыйную кампанiю, у якой нагадалi людзям пра родную мову. У вынiку аказалася, што нягледзячы на усе перашкоды, 37% беларусаў дома размаўляюць на беларускай мове, 74% беларусаў лiчаць беларускую мову сваёй роднай. Гэтыя лiчбы ўлады хацелi неяк схаваць, але мы дабiлiся, каб iх агучылi. Вось тады я зразумеў, што беларускую нацыю нiколi не знiшчыць.

У апошнiя гады павялiчваецца iнтарэс да беларускай мовы. Аб гэтым сведчыць той факт, што ў гэтым годзе на тэсцiраваннi беларускую мову абралi на 12 тысяч больш абiтурыентаў, чым рускую. Змянiлася ў грамадстве i само стаўленне да беларускай мовы. Калi напрыканцы 80‑х — пачатку 90‑х за гутарку па‑беларуску ў гарадскiм транспарце маглi i па мордзе даць, абазваць нацыяналiстам, то зараз могуць нават бясплатна падвезцi ў таксоўцы.

— Але колькасць беларускамоўных школаў i класаў з кожным годам скарачаецца. Па дадзеных за мiнулы год па‑беларуску навучалася каля 20% ад усёй колькасцi вучняў…

— Гэта так. Але лiквiдуюць беларускамоўныя школы i класы на вёсцы. Вёска вымiрае, таму i закрываюцца школы. Трэба адзначыць, што раней беларуская мова асацыявалася пераважна з вёскай. У апошнi час наша мова стала больш элiтнай, гарадской. Але менавiта горад вырашае лёс краiны, тое, у якiм накiрунку рухацца ўсёй дзяржаве. Таму я з аптымiзмам гляджу на далейшае развiццё беларускай мовы.

— Тым не менш, шмат хто прадказвае заняпад мове…

Калi прэзiдэнт пачне размаўляць на беларускай мове, то праз 2‑3 гады i ўсё насельнiцтва абярэ для зносiн беларускую мову.

— Беларус размаўляе на мове свайго начальства. Калi прэзiдэнт пачне размаўляць на беларускай мове, то праз паўгода чыноўнiкi нiжэйшага рангу будуць размаўляць таксама на матчынай мове. А праз 2‑3 гады i ўсё насельнiцтва абярэ для зносiн беларускую мову.

У апошнi час я шмат кантактую з чыноўнiкамi ў глыбiнцы. I адчуваю падтрымку. Сёння на мясцовым узроўнi да ўлады прыходзяць маладыя людзi, якiм па 35‑40 гадоў. Яны слаба памятаюць савецкi рэжым, у iх мысленне зусiм iншае.

— Мiж iншым, iснуе канфлiкт памiж прыхiльнiкамi «тарашкевiцы» i «наркамаўкi». Як вы ставiцеся да гэтай праблемы?

— Нiякай праблемы цi канфлiкту я не бачу. Такiм чынам моладзь «прыкалваецца». Ну i хай сабе «прыкалваецца»! Толькi б па‑беларуску. Навукоўцы нiколi не будуць гаварыць «плян» або «фiлязофiя».

«Тарашкевiца» — гэта не мова, гэта адзiн з варыянтаў беларускага правапiсу. Для мяне няма асаблiвай рознiцы памiж рознымi вiдамi правапiсу. Усе яны — наша культурная каштоўнасць. На маю думку, з цягам часу мы прыйдзем да адзiнага правапiсу. Але гэта адбудзецца не раней, чым праз 20 гадоў.

Навукоўцы нiколi не будуць гаварыць «плян» або «фiлязофiя».

Я заўсёды выступаю за рэформу «наркамаўкi». Трэба замянiць рускiя словы на выключна беларускiя. Згодны з тым, што трэба яшчэ з дапамогай мяккага знака дадаць словам мяккасцi. I мы атрымаем мiлагучную беларускую мову!

— Акрамя таго, беларуская мова стала занадта палiтызаванай. Тых, хто размаўляе па‑беларуску, адразу залiчваюць у разрад апазiцыi…

— Справа ў тым, што гэта адбылося не па iнiцыятыве беларускамоўных людзей. Не яны надалi гэтай з’яве палiтычнае адценне. Улады пакiнулi беларускую мову без падтрымкi, сталi замiнаць яе развiццю i гэтак далей. У людзей узнiк ўнутраны супрацiў.

— Нядаўна Палата прадстаўнiкоў прыняла праект закона аб правапiсе беларускай мовы. Было выказана шмат меркаванняў на гэты конт. Цi сапраўды ён заслугоўвае столькi ўвагi, бо значных змен не адбылося?

— Гэты праект закона нi кепскi, нi добры. У «нескладовае» будзе больш ужывацца, камунiстычныя назвы будуць пiсацца праз «а». З вялiкай лiтары трэба будзе пiсаць назвы пасад, дзяржаўнай сiмволiкi. Адны выключэннi замянiлi на другiя. Але мне, на самой справе, усё гэта вельмi смешна. Мне падаецца, што ўлады разгубiлiся i выдалi гэты закон, бо дзяржава нарэшце заўважыла сярод моладзi iнтарэс да беларушчыны. Сваiм законам дзяржава хоча ўнесцi блытанiну ў беларускi правапiс i тым самым адбiць у моладзi ахвоту карыстацца беларускай мовай.

— Зараз па‑ранейшаму ўзнiкаюць сiтуацыi, калi начальства аблайвае сваiх падначаленых за тое, што яны размаўляюць на беларускай мове. Што б Вы параiлi рабiць у такiх выпадках?

Нiколi не навязвайце сваю мову.

— Нiколi не навязвайце сваю мову. Можна паказаць кiраўнiцтву адпаведныя артыкулы Канстытуцыi i Закона «Аб мовах», можна зрабiць адпаведны запiс аб парушэннi правоў у «Кнiзе скаргаў i прапаноў». Таксама можна звярнуцца з гэтым пытаннем у адпаведную пракуратуру. Але, на мой погляд, у большасцi выпадкаў канфлiкты памiж беларускамоўным супрацойнiкам i кiраўнiцтвам прадпрыемства ўзнiкаюць з‑за асабiстых адносiнаў памiж гэтымi людзьмi, а мова тут выступае толькi як нагода.

— Вы працуеце яшчэ i выкладчыкам. Як студэнты ставяцца да таго, што вы вядзеце свае заняткi па‑беларуску?

— Хтосьцi з выкладчыкаў на першым занятку пытаецца ў студэнтаў, на якой мове iм лепей чытаць лекцыi. Я гэтага нiколi не раблю. Канешне, нехта можа ўстаць i сказаць, што ён не разумее беларускай мовы. Я ў адказ пытаюся: «А ты што, такi неразумны, што не хочаш вывучыць яшчэ адну мову?» Усе: «Га‑га‑га…» Студэнт саромеецца i больш пытанняў не задае. А куды дзецца? Канспект лекцый на беларускай мове…

— ТБМ у апошнi час удалося зрабiць шмат вялiкiх спраў. З вашай нагоды на беларускую мову перакладаюцца дакументы, на роднай мове пачаў «размаўляць» грамадскi транспарт. З якiмi цяжкасцямi вам прыходзiцца сутыкацца? Цi заўсёды знаходзiце паразуменне?

— Цяжкасцi ёсць у кожнай справе. У нас сiтуацыя на сiтуацыю не падобна. Бывае, усе пытаннi хутка вырашаюцца, а бывае не можам дамовiцца з чыноўнiкамi. Тады падключаем грамадзян, збiраем подпiсы, шукаем падтрымкi. I як правiла, улады задавальняюць нашыя прапановы. Вось, напрыклад, у электрычках усе аб»явы пачалi рабiць па‑беларуску. Але для гэтага нам спатрэбiлася сабраць дзесяткi тысяч подпiсаў, дабiцца рашэння Канстытуцыйныга суда.

Шмат чаго ў першую чаргу залежыць ад самiх людзей. Вось самы апошнi прыклад з Бярозы. Мясцовы жыхар захацеў, каб ягоны сын вучыўся ў беларускамоўным класе. Але на той момант ў Бярозе не было такiх. Зразумела, што чыноўнiкi дзеля аднаго вучня адкрываць асобны клас не будуць. Мiж тым кожны беларус мае канстытуцыйнае права на «свабоду выбару мовы навучання». Таму я параiў чалавеку, куды трэба напiсаць адпаведныя звароты: Генеральная пракуратура, Канстытуцыйны суд… Пасля гэтага на месцы адбыўся пярэпалах, i быў створаны беларускамоўны першы клас. Акрамя таго, ад бацькоў было пададзена яшчэ каля 15 заяваў. Iх заманiлi тым, што акрамя беларускай мовы, iх дзецi будуць вывучаць i англiйскую. Такiм чынам, упершыню за 10 гадоў у Бярозе з»явiўся беларускамоўны клас. Гэты выпадак паказвае, што нягледзячы на ўсе цяжкасцi ў людзей жыве iнтарэс да беларускай мовы.

Аляксандр Заяц, TUT.BY

Каментары61

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць