Меркаванні44

Стабільная нестабільнасьць

Дзіўныя рэчы адбываліся на мінулым тыдні. Спачатку Лукашэнка скрытыкаваў урад за правалы ў эканоміцы. А літаральна празь дзень ён жа заявіў, што у краіне няма ніякай крытычнай сытуацыі.

Дзіўныя рэчы адбываліся на мінулым тыдні. Спачатку Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў урад за правалы ў эканоміцы і нават зазначыў, што пад пагрозай апынуліся ўсе нашы дасягненьні. А літаральна празь дзень ён жа заявіў, што у краіне няма ніякай крытычнай сытуацыі.

Аўторкавая нарада па сацыяльна‑эканамічным разьвіцьці краіны ператварылася ў чарговае шоў «кіраўнік дзяржавы супраць гультаёў‑міністраў». Лукашэнка адзначыў, што не выконваюцца 6 з 19 галоўных паказчыкаў прагнозу на 2007 год. Асабліва кіраўніка краіны засмуціў рост адмоўнага сальда ў зьнешнім гандлі (купляем за мяжой значна больш, чымся прадаем туды).

«Вы павінны разумець, што я не магу кожны год паўтараць адное й тое ж, — лямантаваў Лукашэнка. — Гэта ператварае ўладу ў пасьмешышча. Калі рост адмоўнага сальда працягнецца такімі тэмпамі, як сёлета, усе нашы дасягненьні апынуцца пад пагрозай».

На выпраўленьне сытуацыі кіраўнік Беларусі даў ураду год. Так што праблема выглядала вельмі сур’ёзнай. Калі на яе вырашэньне адводзіцца такі тэрмін…

Але ўжо ў чацьвер кіраўнік Беларусі быў зусім лагодны. Падчас разгляду кадравых пытаньняў ён заявіў:

«Мы не зьбіраемся мяняць той курс, які абралі. У краіне абсалютна няма ніякай крытычнай сытуацыі».

Пагадзіцеся, альбо‑альбо! Альбо «ўсе дасягненьні пад пагрозай», альбо «няма ніякай крытычнай сытуацыі». Паміж сабой гэтыя заявы ніяк не стасуюцца.

Чаму ж Лукашэнка ў аўторак казаў адно, а ў чацьвер — супрацьлеглае? Таму што не пралічвае наперад наступствы сваіх заяваў.

Так ужо было неаднаразова. Адзін з апошніх прыкладаў: заява пра габрэяў, якія засьмецілі Бабруйск і ў Ізраілі не стрыгуць газонаў. Пасьля гэтага давялося шукаць магчымасьці, каб неяк суцішыць абурэньне ізраільцянаў. Але ўрок ня быў засвоены.

Зараз усё чынавенства прыкладае велізарныя намаганьні, каб стварыць уражаньне, што ў эканоміцы Беларусі пануе стабільнасьць, якой нічога не пагражае. Старшыня Нацыянальнага банку Пётр Пракаповіч па два разы на месяц пераконвае суайчыньнікаў, што мацней за беларускі рубель валюты няма.

Гэта, мякка кажучы, няпраўда. За апошні год беларускі рубель істотна патаньнеў ня толькі адносна эўра (на 14%), але нават і такіх валют, як кіргіскі сом (на 12,2%) і малдаўскі лей (17,9%).

Наконт гэтай тэндэнцыі далі камэнтар для газэты «Салідарнасьць» у Нацыянальным банку:

«Усё адбываецца ў межах прагнозных паказчыкаў. Да канца гэтага і ў наступным годзе беларускі рубель застанецца стабільным адносна даляра».

Журналіст перапытаў: «Дык сам даляр істотна ўпаў. Атрымліваецца, што стабільнасьць беларускага рубля — у яго стабільным падзеньні?»

«Так, — не сумеліся ў Нацбанку. — Ён стабільна будзе падаць. Мы павінны падтрымліваць сваіх экспартэраў».

Адначасова не зашкодзіла б падтрымліваць сваіх спажыўцоў. Бо, калі яны даведаюцца пра тое, што беларускі рубель дзень за днём губляе вагу, гэта наўрад ці паспрыяе росту даверу да нацыянальнай валюты.

Дык вось, каб розныя дурныя думкі большасьці суграмадзянаў у галовы ня лезьлі, Пракаповіч імкнецца, нібы той Кашпіроўскі з дапамогай гіпнозу, заваражыць грамадзтва: маўляў, усё добра, ваш дабрабыт павялічваецца, нацыянальная валюта мацнее…

І тут — бац! — выходзіць кіраўнік дзяржавы са сваімі заявамі пра дасягненьні, якія пад пагрозай. Натуральна, што Лукашэнку пачула значна большая колькасьць беларусаў, чым Пракаповіча. І яны пачалі рабіць адпаведныя высновы.

Падобна, што Лукашэнку патлумачылі наступствы ягонага выступу. І ён пачаў адкручваць сытуацыю назад пры першай нагодзе. Хаця, здавалася б, навошта ацэньваць эканамічную сытуацыю падчас разгляду кадравых пытаньняў?

Наша эканоміка нагадвае саламяную хатку зь вядомай казкі пра трох парсючкоў. Яна стаіць, пакуль не патрапіла пад сапраўды моцнае вятрыска. Таму для ўраду цяпер галоўнае — не разгойдваць сытуацыю і пазьбегнуць панікі ў грамадзтве. І тут раптам прыходзіць галоўны разумнік, які на ўвесь сьвет кажа: «Дык хаціна ж саламяная! Яна сёньня‑заўтра лясьне». Далей — нямая сцэна. І спробы адкруціць сытуацыю назад. Але шыла ўжо вылезла зь меху. Уважлівыя назіральнікі атрымалі прызнаньне зь першых вуснаў пра сапраўдны эканамічны стан. І цяпер пераканаць усіх, што справы ў эканоміцы Беларусі ідуць бліскуча, будзе амаль немагчыма.

Валеры Філін, СВАБОДА. Беларуская газэта

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць