Аўто

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

З 22 студзеня «Гроднааблаўтатранс» запускае новую сістэму аплаты праезду ў 10 гарадах Гродзенскай вобласці: Ліда, Слонім, Ваўкавыск, Смаргонь, Навагрудак, Ашмяны, Шчучын, Астравец, Масты, Скідзель, паведамляе «Гродзенская праўда».

Для аплаты праезду ў гарадскіх аўтобусах дастаткова проста прыкласці транспартную карту «Бусел» да валідатара.

Перад пачаткам паездкі кіроўца актывуе сістэму, прыклаўшы да валідатара сваю спецыяльную карту. Далей пры ўваходзе ў аўтобус пасажыр падносіць транспартную карту «Бусел» да валідатара — прылада менш чым за 1 секунду зафіксуе аплату і адлюструе адзін з наступных экранаў:

  • Зялёны — аперацыя паспяховая, з карты спісваецца кошт білета на адну паездку;

  • Чырвоны — памылка або няўдалая спроба. Магчыма, на карце «Бусел» скончыліся запісаныя паездкі або яна пашкоджаная;

  • Жоўты — праезд ужо аплачаны. Па транспартнай карце «Бусел» дапускаецца аплата праезду толькі за аднаго пасажыра. Пры спробе аплаціць праезд за некалькіх чалавек аперацыя будзе аўтаматычна адхілена сістэмай.

Кантралёр падчас праверкі аплаты праезду перавядзе валідатары ў рэжым кантролю, што прывядзе да іх блакіроўкі. Пасажыру неабходна прад’явіць кантралёру сваю карту, прыклаўшы яе да спецыяльнай мабільнай прылады з усталяванай праграмай.

Інфармацыю пра колькасць астатніх паездак можна будзе даведацца, прыклаўшы транспартную карту «Бусел» да валідатара.

Каментары

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць