Спорт1616

БАТЭ вырваў фантастычную перамогу ў «Дэбрэцэна». Будзе футбольная восень! ВІДЭА

Барысаўскі БАТЭ правёў матч у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Супернік – венгерскі «Дэбрэцэн». Сустрэча тыднёвай даўніны прынесла крыўдны вынік. Пры абсалютна роўнай гульні венгры змаглі атрымаць перамогу. Адзіны гол у другім тайме быў забіты з пенальці сенегальскім форвардам Ібрагімам Сідзібе.

By.tribuna.com

І першы тайм пачаўся ледзь не пад капірку. На 20-ай хвіліне сенегалец адарваўся ў цэнтры поля ад Дзяніса Палякова і выйшаў адзін на адзін з Чэрнікам. Спачатку стадыён узрадавана выгукнуў – гола не было. А потым усе звярнулі ўвагу на жэст шведскага арбітра Ёханэсана, які ўказаў на адзінаццаціметровы пункт. Сідзібе не прамазаў – 0:1. А па суме двух матчаў дык увогуле зусім непрывабнае 0:2.

Частка заўзятараў пасля гэтага пацягнулася да выхада, не верачы ў тое, што БАТЭ зможа адыграцца. У фанацкім сектары быў вялікі банер на беларускай мове, адрасаваны футбалістам: «Гуляйце так, як мы заўзеем».

Адным з пераломных момантаў гульні стала выдаленне футбаліста «Дэбрэцэна» Селіма Баўдлы. Спачатку ён атрымаў жоўтую за перашкоду пры ўдары штрафнога, а пасля заваліў у цэнтры поля Сяргея Крыўца.

Пасля гэта гульня БАТЭ ўскалыхнулася. Атакі станавіліся ўсё больш вострымі. І гол сапраўды выспяваў. Нарадзіўся ён пасля таго, як Міхаіл Гардзяйчук выцарапаў мяч на самай бакавой стужцы, пракінуў яго на Філіпа Младзенавіча, а ўжо серб аддаў у цэнтр. Аляксандр Валадзько з «забойнай» пазіцыі не прамазаў – 1:1. Дыхаць стала значна весялей.

Яшчэ да перапынку трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч зняў з гульні пятага абаронцу Віталя Гайдучыка, выпусціўшы форварда Мікалая Сігневіча. Варта было бачыць, як Сяргей Крывец у перапынку заводзіў гледачоў.

У другім тайме барысаўцам дастаткова хутка атрымалася забіць другі мяч. Флангавай перадачай Эдгара Аляхновіча, які перад гэтым выйшаў на замену, скарыстаўся Віталь Радзівонаў – 2:1.

Здавалася б, да шчасця заставалася зусім крыху, а больш дакладна адзін мяч. «Дэбрэцэн», калі запахла смажаным, таксама актывізаваўся. Іх атакі станавіліся ўсё больш небяспечнымі.

Суддзя дадаў да асноўнага часу ажно шэсць хвілін. Але вастрыні не было. Здавалася, матч так і скончыцца выйгрышам, але адначасова пройгрышам барысаўцаў.

Але цуд здарыўся!!! На чацвёртай дадатковай хвіліне Крывец забіў такі неабходны трэці гол — 3:1.

Трыбуны ўзарваліся. У Беларусі будзе еўракубкавая восень! Цяпер БАТЭ чакае свайго суперніка ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Апытанка

Каментары16

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць