Эканоміка

Вызначана 5 асноўных кірункаў рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта аб мерах па ўдасканаленні працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 жніўня міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, гэты дакумент стаў вынікам дзейнасці рабочай групы па праблемных пытаннях ЖКГ, створанай па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

«Гэты ўказ уключае шэраг прапаноў для паляпшэння працы ў сферы ЖКГ. Выпрацавана пяць кірункаў, якія з'яўляюцца канцэнтраваным выражэннем прапаноў: удасканаленне дзяржаўнага кіравання і кантролю ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, зніжэнне затрат па аказанні ЖКП, павышэнне ўзроўню фінансавай і плацужнай дысцыпліны, удасканаленне фарміравання цэн і тарыфаў на ЖКП, устанаўленне дадатковай адказнасці за парушэнні ў сферы ЖКГ», — паведаміў Шорац.

Паводле яго слоў, для ўдасканалення кіравання неабходна стварыць адзіную структуру ва ўсіх абласцях. Функцыі дзяржрэгулявання будуць ускладзены на ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў складзе аблвыканкамаў, галіновага кіравання — на зноў ствараныя дзяржустановы. Для арганізацыі кантролю за тэхнічным станам жыллёвага фонду прапаноўваецца пашырыць функцыі Дзяржбуднагляда. 

Шорац таксама паведаміў, што адбываецца аптымізацыя норм працы і наматываў колькасці працаўнікоў. Ужо выдадзена шэсць новых галіновых нарматыўных зборнікаў, якія рэгламентуюць выкананне работ у сферы ЖКГ, у выніку чаго нормы і нарматывы працы і колькасці работнікаў скарочаныя на 11—33%. «Таксама ў мэтах ліквідацыі пасрэднікаў пры аказанні ЖКП Мінжылкамгасам сумесна з Мінэнерга выпрацаваны агульныя падыходы да ажыццяўлення перадачы камунальных цеплавых сетак на баланс ДВА «Белэнерга», — паведаміў Шорац. У кіраванне Мінтранса плануецца перадаць пуцеправоды, масты, вуліцы.

«Плануецца ўстанавіць жорсткі парадак фінансавання ЖКГ мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, устанавіць абавязак вызначэння ў законе аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год мінімальных нарматываў бюджэтнай забяспечанасці расходаў па фінансаванні мерапрыемстваў па капітальным рамонце жылля, трубаправодаў цеплазабеспячэння, сетак водазабеспячэння і каналізацыі», — адзначыў кіраўнік ведамства.

Прапаноўваецца, што з 2015 года ўсе планава-разліковыя цэны будуць перагледжаны, зыходзячы з перагледжаных нарматываў колькасці работнікаў па асноўных відах паслуг.

Шорац таксама паведаміў, што заявіў, што ў праграму разіцця галіны закладзены адыход ад скрыжаванага субсідавання. «Брэсцкая вобласць праводзіць эксперымент па адмове ад скрыжаванага субсідаваня, і гэта дае станоўчыя вынікі. Мы лічым, што ў 2015—2016 гадах галіна ЖКГ павінна адысці ад скрыжаванага субсідавання і знізіць нагрузку на рэальны сектар эканомікі», — сказаў Шорац.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі42

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі42

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць