Эканоміка11

Індыю па-ранейшаму не цікавіць купля долі ў «Беларуськаліі»

Індыю па-ранейшаму не цікавіць купля долі ў «Беларуськаліі», заявіў пасол гэтай краіны ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 жніўня. 

«Што да куплі долі ў «Беларуськаліі», я ўжо казаў, што Індыя не выказвае цікавасці да яе. Але супрацоўніцтва ў сферы калійных угнаенняў будзе працягвацца як і раней», — заявіў дыпламат. 

Пасол падкрэсліў, што не ведае, па якіх цэнах пастаўляецца беларускі калій у Індыю, і бакі захаваюць сённяшні парадак штогадовага перазаключэння кантрактаў на пастаўку ўгнаенняў. 

Роўна год таму, 13 жніўня 2013 года, Бхарці заяўляў, што ў індыйскага боку захоўваецца цікавасць да беларускага вытворцы калійных угнаенняў.

«Індыя — вялікая краіна з вялікім насельніцтвам, якая вельмі залежыць ад сельскай гаспадаркі. Таму значнасць калію для індыйскага боку будзе захоўвацца. Індыя была зацікаўленая ў «Беларуськаліі» раней, зацікаўленая цяпер і будзе зацікаўленая ў будучыні», — адзначыў тады пасол. 

Аднак ужо 22 студзеня 2014 года пазіцыя Індыі, паводле яго слоў, змянілася. «Цяпер гэтае пытанне набыло некалькі іншую дынаміку. Мы разглядаем гэтае пытанне так, што ўрад Беларусі ніколі не думаў прадаваць частку акцый «Беларуськалія» індыйскаму боку. Таму зараз мы пра гэтае пытанне не думаем», — заявіў тады Бхарці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць