Свет1111

Расія можа ўвесці забарону на імпарт прамысловых тавараў

Санкцыі супраць ЗША і ЕС могуць не абмежавацца забаронай на імпарт прадуктаў, Расія можа ўвесці абмежаванні на ўвоз прамысловых тавараў, распавялі «Ведомостям» два федэральныя чыноўнікі.

Адпаведныя прапановы ўрад ужо накіраваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

Па словах аднаго з чыноўнікаў, калі ЕС і ЗША ўвялі сектаральныя санкцыі супраць Расеі, урад праз некалькі дзён накіраваў прэзідэнту даклад з шырокім спісам магчымых санкцый у адказ, але Пуцін даручыў абмежаваць толькі імпарт прадуктаў.

«Значыць, дадатковыя санкцыі з боку Расіі магчымыя, толькі калі ЕС і ЗША увядуць свае санкцыі супраць нас», — мяркуе чыноўнік. Іншы чыноўнік кажа, што ва ўрада пакуль няма даручэння прэзідэнта рыхтаваць дакументы аб увядзенні новых санкцый.

Адна з магчымых санкцый — поўная ці амаль поўная забарона імпарту аўтамабіляў з недружалюбных краін, кажа федэральны чыноўнік.

Паводле яго слоў, попыт можа быць забяспечаны за кошт ўнутранай вытворчасці, перш за ўсё прадпрыемстваў, якія працуюць у рэжыме прамысловай зборкі.

Па дадзеных «АСМ-холдынгу», у першым паўгоддзі 2014 доля увезеных легкавых аўтамабіляў на расійскім рынку склала 27%, грузавікоў (уключаючы грузавыя версіі LCV) - 46%, аўтобусаў (уключаючы пасажырскія версіі LCV) - 13%. Забарона на імпарт аўтамабіляў з Еўропы, ЗША і некаторых іншых краін прывядзе да перадзелу рынку і выйграюць тыя, у каго ёсць вытворчасць у Расіі (а яе наладзілі ўсе найбуйнейшыя глабальныя аўтаканцэрны).

Магчыма абмежаванне на імпарт медыцынскіх вырабаў, але пытанне адчувальнае і патрабуе дадатковага абмеркавання, кажа федэральны чыноўнік.

Сярод медвырабаў, якія выпускаюцца ў Расіі, - сурвэткі, пластыры, хірургічнае і простае дыягнастычнае абсталяванне, але гэта толькі 20% рынку, адзначае прадстаўнік SCA Яўген Махаротаў: «Астатняе - у тым ліку высокатэхналагічнае абсталяванне — гэта імпарт. Калі на яго ўвоз будуць уведзены абмежаванні, то ў нашай краіне проста нельга будзе хварэць».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Улады агучылі, колькі па Мінску вывешана чырвона-зялёных сцягоў на будынках8

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень7

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі21

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць