Свет1212

У баі пад Луганскам захоплена расійская бронемашына з дакументамі

Каля вёскі Георгіеўка Лутугінскага раёна Луганскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы захапілі расійскую бронемашыну БМД-2 з дакументамі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў журналіст Раман Бочкала.

«Бартавы нумар 275, з саставу 1-й парашутна-дэсантнай роты в/ч 74268, Пскоўскай паветрана-дэсантнай дывізіі (камандзір узвода арт. лейтэнант Папоў)», — паведаміў журналіст. З яго слоў, тэхніку захапілі байцы 24-й брыгады УСУ і спецпадраздзялення «Шторм».

«На здымках відаць баявую машыну і кулямёт ПКТ, які быў на ёй усталяваны, з указаннем імя кулямётчыка — радавога Сурначова. Гэта ж прозвішча і ініцыялы пазначаны ў часопісе вячэрняй праверкі, а таксама імёны іншых байцоў расійскай арміі, відаць, якія ваююць ва Украіне», — дадаў Бочкала.

Журналіст адзначыў, што ў спісе ёсць салдаты 1994 года нараджэння.

«Гэта сведчыць аб тым, што ў Пуціна праблема з вопытнымі рэкрутамі, раз у бой кідаюцца неабстраляныя байцы», — лічыць ён.

Па словах Бочкалы, адпраўку расійскіх салдат на вайну ва Украіну яму пацвердзіла жонка аднаго з вайскоўцаў Пскоўскага ВДВ.

«Нашых мужчын нядаўна адправілі ва Украіну. Нібыта на навучанне. Яны самі не ведалі, куды менавіта іх адправяць. З таго часу не ад іх ні званка, ні прывітання. Мы сядзім, плачам!» — працытаваў журналіст яе словы.

У сваю чаргу спікер РНБА Андрэй Лысенка на брыфінгу дадаў, што былі захопленыя дзве бронемашыны. Паводле яго слоў, на месцы знойдзены планшэт камандзіра ўзвода, гвардыі лейтэнанта Папова.

«Экіпаж БМД пакінуў баявую машыну», — дадаў Лысенка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць