Культура

Сто гадоў Рыгору Крушыну

Сёньня — юбілей аднаго з найлепшых паэтаў эміграцыі.

Рыгор Крушына (сапраўднае iмя -- Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. у ЗША.

Першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як "Чырвоная зьмена", "Савецкая Беларусь", "Беларуская вёска", "Росквiт" i "Полымя". У канцы 30-х ён меў значныя цяжкасьцi: была забароненая публiкацыя тому ягоных вершаў, ужо падрыхтаванага да друку. У гэты час Крушына займаўся галоўным чынам лiтаратурнымi перакладамi. У 1944 г. ён пакiнуў Беларусь; жыў спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. На эмiграцыi выдаў яшчэ сем кнiжак лiрычных вершаў.

    МАIМ БРАТОМ

    Як з дрэва цьвет, злавесны лёс
    Вас разагнаў віхром па сьвеце
    I кожны ў сьвет свой крыж панёс,
    Радзіму маючы наўвеце.

    Мае выгнаныя браты
    Аж за хрыбтамі Гімалаю!
    Я вам пішу свае лісты
    Бяз маркі — марай дасылаю.

    Спляліся нэрвамі радкі,
    Пяюць аб страшна перажытым:
    Усюды чорныя грудкі —
    Агонь прайшоў, як град над жытам.

    Вядзе нядоля шлях віты,
    Бяздомных гоніць па чужыне.
    I я і ўсе мае браты
    Жывём на лепшым успаміне.

    Як мы, ступiўшы за парог,
    Сямейны гоман чулі ў хаце,
    Як на Вялікадні пірог
    Між нас, дзяцей, дзяліла Маці.

    А сёньня думкі паплылі
    З журбой балючай, нявыгойнай.
    Мы -- ва вандроўным караблі,
    Ня маем прыстані спакойнай.

    Мы ўсе пазналі жах і сум.
    Рыпіць жыцьцё ў жабрачым стане.
    Сьціхае ўсё: ў пяскох самум
    I буры-штормы ў акіяне,
    I ў белых тундрах маразы,
    I ў горах громы землятруса.
    А шум бярозы і лазы
    Ня моўкне ў сэрцы Беларуса.

    Штогод расьце, гучыць мацней, —
    Шлях да Радзімы пракладае...
    Сьмяяцца й плакаць, як даўней,
    Душа трывожная жадае.

    1945

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)12

У Брэсце спрабуюць выратаваць знясіленых аленяў з закрытага заакутка

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты31

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць