Грамадства77

Пасол Украіны ў Беларусі злёг з гіпертанічным крызам: у яго крытычны стан

Як паведаміў кіраўнік ваеннай пракуратуры Украіны Анатоль Маціас, пасол Украіны ў Мінску Міхаіл Ежаль «паехаў у Беларусь збіраць рэчы, і там яго нагнаў гіпертанічны крыз, у яго перадінсультны стан».

«Была адкрыта вытворчасць па фактах разбазарвання бюджэтных сродкаў, якія павінны былі пайсці на патрэбы арміі, у дачыненні да Міхаіла Ежаля. Ён з'явіўся на допыт, дзе яму паведамілі аб падазрэнні. Цягам 72 гадзін ён павінен быў прыйсці ў суд для абрання меры стрымання. Згодна з новым Крымінальным працэсуальным кодэксам Украіны ў нас не было падстаў для яго затрымання. Такі Закон. Ён паехаў у Беларусь збіраць рэчы, там яго нагнаў гіпертанічны крыз, у яго перадінсультны стан.

Паводле даведкі ваеннага, падкрэсліваю, цэнтральнага ваеннага шпіталя Мінабароны Беларусі, Ежаль знаходзіцца ў крытычным стане.

Пасля выздараўлення і вяртання ва Украіну будзем рабіць тое, што мы абавязаныя рабіць па законе», — паведаміў Анатоль Маціас, адказваючы на пытанні карэспандэнтаў ўкраінскага выдання Liga.Net аб ходзе расследавання ў дачыненні да былых міністраў абароны.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пасольстве Украіны ў Беларусі.

«Так, Міхаіл Браніслававіч знаходзіцца ў ваенным шпіталі Мінабароны Беларусі. У яго гіпертанічны крыз», — распавяла першы сакратар пасольства Украіны ў Беларусі Марыя Гуцала.

Нагадаем, 13 жніўня стала вядома, што Генеральная пракуратура Украіны прад'явіла падазрэнне былому міністру абароны краіны Міхаілу Ежалю. Падазрэнне абвешчана ў рамках крымінальнай вытворчасці па фактах падрыву абараназдольнасці арміі.

Міхаіл Ежаль да свайго прызначэння надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, з 2010 па 2012 год быў міністрам абароны Украіны, з 2008 па 2010 - галоўным інспектарам Галоўнай інспекцыі міністэрства абароны Украіны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў8

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў8

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць