Культура11

«Афіцэр у вышыванцы» збіраецца вярнуцца з Сібіры ў Беларусь

Дзякуючы Алегу Рудакову ў Віцебску можа з’явіцца помнік Чэрскаму.

Алег Рудакоў — беларус, які нарадзіўся пад Полацкам, а жыве ў Іркуцку. У свой час ён паступіў у вайсковую вучэльню ў Цюмені і пасля быў размеркаваны ў Віцебскую Гвардзейскую дывізію ў Іркуцк. Там Рудакоў і застаўся.

Цяпер займаецца бізнэсам. Але не толькі зарабляе грошы. 19 гадоў таму ён стварыў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. На яго святы, накшталт Купалля, збіраецца да 300 удзельнікаў.

«На нашай эмблеме «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг, Ян Чэрскі і Байкал. Гэта азначае, што мы — беларусы, якія жывуць каля Байкала, — шануем традыцыі і сімвалы продкаў ды працуем на карысць нашай культуры, як у свой час Ян Чэрскі працаваў на карысць навукі, — кажа Рудакоў. — Акрамя святаў, мы праводзім і гістарычныя вечарыны, вывучаем народныя танцы і спевы».

Менавіта з яго дзейнасцю і звязаны сёлетні візіт на радзіму. Рудакоў як адзін з удзельнікаў іркуцкага гурту «Крывічы» выступаў на Другім фестывалі мастацтваў беларусаў свету, які прайшоў у Мінску з 12 па 14 верасня. 

Да таго ж Рудакоў быў госцем на Кансультацыйнай радзе па справах беларусаў замежжа, пасяджэнне якой праходзіла ў межах фестывалю. На радзе Рудакоў і агучыў дзве свае ідэі. Па-першае, ён папрасіў дапамогі з матэрыяламі для сваёй будучай кнігі «Беларусы Прыбайкалля».

Другая прапанова — паставіць у Віцебску помнік Яну Чэрскаму, а дом, дзе пасля смерці навукоўца жыла яго жонка, ператварыць у музей.

Па яго словах, ідэя з помнікам Чэрскаму міністру культуры Барысу Святлову спадабалася. Чыноўнік паабяцаў, што накіруе ліст віцебскаму губернатару Аляксандру Косінцу, каб ён гэтай ініцыятыве паспрыяў.

«Любоўю на адлегласці» цікавасць Алега Рудакова да Беларусі не абмяжоўваецца. У яго планах — пераезд на радзіму. Канкрэтных тэрмінаў «сібірскі беларус» пакуль перад сабой не ставіць, але падкрэслівае, што рана ці позна гэта адбудзецца. Прычым ён ужо ведае, дзе будзе жыць.

«Самы любімы горад — мой родны Полацк!» — пасміхаецца Рудакоў.

* * *

Ян Чэрскі (1845—1892) — вядомы даследчык Сібіры. Нарадзіўся на Віцебшчыне, вучыўся ў Вільні.

Юнаком Чэрскі браў удзел у паўстанні 1863 года. Трапіў у палон, пасля чаго быў асуджаны на бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сібіры з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем дваранскага звання. Чэрскі атрымаў пасаду бібліятэкара музея ў Іркуцку і пачаў удзельнічаць у экспедыцыях Геаграфічнай суполкі. Ён лічыцца першаадкрывальнікам вытокаў ракі Лены, укладальнікам першай геалагічнай карты возера Байкал.

Праз 20 гадоў ссылкі Чэрскі атрымаў памілаванне і выклік у Пецярбург. Навуковец зладзіў трохгадовую экспедыцыю на Калыму, дзе шукаў парэшткі мамантаў. Але падчас падарожжа захварэў і памёр.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук прабегся голым па вуліцы — цяпер яго будуць судзіць4

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР11

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць