Грамадства

Суд завяршыў ліквідацыю БелаПАН, мільённы доўг павешаны на былых кіраўнікоў

12 студзеня 2026 года споўнілася пяць гадоў з дня затрымання былога намесніка дырэктара (2014-2018) незалежнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Андрэя Аляксандрава. Адначасова свабоды была пазбаўленая яго дзяўчына, а цяпер жонка Ірына Злобіна, нагадвае «Позірк».

У цэнтры ў судовай клетцы Андрэй Аляксандраў і Дзмітрый Наважылаў. Першы асуджаны на 14 гадоў, другі на шэсць гадоў. Фота: «Спутнік».

23 снежня 2025 года Эканамічны суд Мінска падвёў рысу пад працэсам ліквідацыі заснавальніка БелаПАН — аднайменнага ЗАТ, які доўжыўся амаль два гады. У гэты дзень суддзя Аляксандр Ханеўскі вынес «пастанову аб завяршэнні ліквідацыйнай вытворчасці».

Аб ліквідацыі БелаПАН пастановай Эканамічнага суда Мінска паведаміла 11 сакавіка 2024 года Генеральная пракуратура. Само рашэнне было прынята 1 лютага таго ж года. У сваім прэс-рэлізе Генпракуратура заявіла пра нібыта выяўленыя «неаднаразовыя і грубыя парушэнні падатковага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні».

«У прыватнасці, дапушчаны факты нявыплаты значнай сумы запазычанасці па абавязковых плацяжах у бюджэт за перыяд з 2014 па 2021 гады: больш за 590 тысяч рублёў перад фондам сацыяльнай абароны насельніцтва і звыш 417 тысяч рублёў перад інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёне Мінска», — сцвярджаў наглядны орган.

З улікам пенсійнага фонду набегла агульнай «запазычанасці» на 1,14 мільёна рублёў.

Іх і павінны сплаціць Аляксандраў і Наважылаў. Гэтую суму ўлада дадала да буйных штрафаў паводле прысуду Мінаблсуда ад 2022 года (Аляксандраву — 32 тысячы рублёў, Наважылаву — 22 400 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць