Дзяржслужачыя ў Ганконгу вярнуліся да нармальнага рэжыму працы ва ўрадавым квартале, які на працягу больш за сем дзён акупавалі дэманстранты.
Лік пратэстоўцаў знізіўся да некалькіх соцень - гэта нашмат менш, чым у папярэднія дні, калі на вуліцы выходзілі дзясяткі тысяч чалавек.
Тэрмін дзеяння ультыматуму, устаноўленага ўладамі для таго, каб дэманстранты пакінулі вуліцы, скончыўся ў панядзелак раніцай па мясцовым часе.
Тым не менш ніякіх прыкмет таго, што паліцыя збіраецца выцясняць пазасталых актывістаў, пакуль няма.
Каментары