Сёньняшнія кансультацыі першага віцэ‑прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева зь лідэрамі партый, што прапанавалі яго кандыдатуру на пост прэзыдэнта Расеі, скончыліся тым, што кандыдат у кандыдаты ад партый улады выступіў з сустрэчнай прапановай.

Мядзьведзеў адзначыў, што для рашэньня пастаўленых задач мала выбраць новага прэзыдэнта, неабходна ахаваць дзеяздольнасьць каманды, сфармаванай сёньняшнім прэзыдэнтам.
Сам Уладзімер Пуцін яшчэ 1 кастрычніка на зьезьдзе «Адзінай Расеі» назваў дзьве ўмовы, пры якіх можа ўзначаліць урад Расеі: «Адзіная Расея» павінна перамагчы на думскіх выбарах 2 стнежня, а прэзыдэнтам краіны павінен стаць сумленны, дзеяздольны, сучасны чалавек.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары