Здарэнні

У Брэсце расіянін, які правозіў метамфетамін ва ўнітазе, атрымаў чатыры гады турмы

У Брэсце за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і іх незаконнае захоўванне асуджаны 33-гадовы непрацуючы жыхар Мурманскай вобласці Расіі.

Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, 15 мая грамадзянін Расіі, які рухаўся праз пункт пропуску «Брэст-Цэнтральны» ў цягніку Прага - Санкт-Пецярбург, спрабаваў перамясціць праз мяжу набытыя ім у Чэхіі 7,15 грама рэчыва, якое змяшчае метамфетамін. Кантрабандыст схаваў яго ў прыбіральні вагона, прымацаваўшы скотчам да ўнутранай абшыўкі ўнітаза.

У пункце пропуску наркотык быў знойдзены і канфіскаваны. Жыхара Мурманскай вобласці затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Пасля расеец быў узяты пад варту.

22 жніўня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым па ч. 3 арт. 228 і ч. 1 арт. 328 КК і прысудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У дачыненні да расіяніна была прыменена арт. 7 закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму скарочаны на год.

Мужчына абскардзіў прысуд і прасіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе штрафу. 7 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула скаргу без задавальнення, прысуд раённага суда — без змены. Ён уступіў у законную сілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць