Афіша11

20 кастрычніка— прэзентацыя кнігі пра 22 беларусаў, якія перамаглі рак

Малая зала к/з «Мінск» (Кастрычніцкая, 5). 19:00.

20 кастрычніка ў 19:00 у малой залі к/з Мінск адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку» і дабрачынны канцэрт гуртоў NAVI, RECHA і RAHIS. Уваход вольны. Кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

«Жыцьцё пасьля раку» — гэта 22 гісторыі анкалягічных пацыентаў, якія ўсьвядомілі, што сьмерць можа быць блізка, але іх жыцьцё ў такой сытуацыі набывае іншы сэнс.

Павал Маісееў, загадчык аддзелу арганізацыі супрацьракавай барацьбы Рэспубліканскага цэнтру анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі, быў адным зь першых, хто прачытаў гэтыя гісторыі і напісаў пасьляслоўе да кнігі: 

«Яшчэ дзесяць, нават пяць гадоў таму такое проста нельга было ўявіць, каб людзі ў нашай краіне публічна, не хаваючыся, распа­вядалі пра сваю хваробу, пра «чуму 21 ста­годзьдзя — рак». 

У Беларусі людзі хаваюць, што яны маюць анкалягічныя хваробы і дыягназ рак успрымаецца многімі як прысуд. Мэтай гэтага праекту было зьмяніць гэты стэрэатып і расказаць пра людзей, якія перамаглі хваробу і лічаць, што гэтае выпрабаваньне зьмяніла і ўдасканаліла іх жыцьцё.

Павал Маісееў адзначае пазытыўны эфэкт ад такіх публікацыяў: «Людзі пачынаюць цікавіцца праблемай ракавых захворваньняў, пазнаюць нешта новае для сябе, кажучы мэдыцынскай мовай, павышаюць сваю «анкалягічную пісьмен­насьць». Тут абсалютна дарэчны прынцып: «Хто інфармаваны — той узброены!» 

Сярод герояў «Жыцьця пасьля раку» — музыка, банкір, клоўн, палітычны актывіст, тэатральны крытык, настаўніца ангельскай мовы, сьвятар, пэнсіянэр… Гэта людзі розных ўзростаў, інтарэсаў, перакананьняў, сацыяльных статусаў.

Ідэя праекту «Жыцьцё пасьля раку» належыць журналістцы радыё «Свабода» Ганьне Соўсь, яна ж і ўкладальніца кнігі. Паводле яе словаў, у Беларусі 95% людзей хаваюць тое, што яны хварэюць на рак: «У кнізе сабраныя гісторыі 22 чалавек. Гэтыя людзі падзяліліся рэцэптам перамогі над ракам. І гэта толькі пачатак. Бо такіх людзей у Беларусі значна больш».

20 кастрычніка адбудзецца ўрачыстая прэзэнтацыя кнігі з удзелам яе аўтараў і герояў, а таксама беларускіх музыкаў. Гэтая імпрэза распачне кампанію «Перакможам», мэта якой сабраць як можна больш пазытыўных прыкладаў перамогі над гэтай хваробай.

На мерапрыемстве 20 кастрычніка выступяць таксама беларускія гурты NAVI, RECHA i RAHIS. Уваход вольны.

Прэзэнтацыя ў Клічаве: 

22 кастрычніка. 14:00. Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, (Савецкая, 3в).

Прэзэнтацыя ў Смаргоні: 

25 кастрычніка. 13:00. Канцэртная зала Дзіцячай школы мастацтваў (Кірава, 2).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці45

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?15

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці45

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць