Меркаванні1515

Пётра Рудкоўскі: Лукашэнка — абсалютнае ці неабсалютнае зло?

Не сціхаюць дыскусіі, справакаваныя артыкулам спадара Цыганкова «Лукашэнка як неабсалютнае зло». Гэта быў голас палітычнага аналітыка і публіцыста, але варта тут адзначыць, што нават у сферы ўласна апазіцыйнай палітыкі былі спробы «дэабсалютызацыі» Лукашэнкі як галоўнай бяды. Спадар Мілінкевіч і ў 2007, і ў 2013 г. парушаў апазіцыйную дысцыпліну, калі прапанаваў еўрапейцам больш гнуткі падыход да метаду санкцый і наўпрост ці ўскосна нагадваў беларускаму грамадству, што рэжым Лукашэнкі — усё ж не найгоршае, што можна прысніць аб Беларусі.

Спадар Цыганкоў звярнуў увагу перадусім на іміджавыя здабыткі Лукашэнкі ў ходзе расейска-ўкраінскага канфлікту, прыкмеціўшы, што «ўнутры» нічога асабліва не памянялася. Збольшага згодзен. Зрэшты, адзначыць тут варта, што Лукашэнка — гэта частка пэўнай сістэмы, або, як сказалі б сацыёлагі традыцыі Фуко, «дыскурсу», які ў значнай ступені жыве сваім жыццём, мае сваю логіку, якой сам Лукашэнка павінен у пэўнай меры падпарадкоўвацца. Таму наіўным было б спадзявацца нейкіх глыбокіх зменаў у палітыцы Лукашэнкі да той пары, пакуль ягоная сістэма не зазнае кардынальных патрасенняў.

Тым не менш, некаторыя мікра-зрухі ва ўладным дыскурсе даюць аб сабе знаць. Бадай упершыню маем дачыненне з нечым, што можна назваць ідэйным канфліктам паміж Лукашэнкам і Пуціным (ранейшыя сутычкі былі выключна на эканамічнай глебе або дробныя персанальныя анімозіі). Лукашэнка як мінімум тры разы публічна звінаваціў Расею ў парушэнні міжнароднага права; апроч таго, падчас інтэрв'ю Euronews ён выкрыў заганнасць галоўнай аргументацыйнай лініі расейскай прапаганды, што Крым быў калісьці «наш», значыць, цяпер таксама павінен быць «наш». Лукашэнка, які раней славіўся сваімі ляпамі ў галіне гісторыі, зараз надзвычай трапна заўважыў, што адпаведна крамлёўскай логіцы можна патрабаваць вяртання да часоў хана Батыя або дамагацца вяртання Беларусі пскоўскіх і смаленскіх земляў.

Палеміка з Крамлём яшчэ больш яскрава праявілася на старонках прэзідэнцкай газеты «Беларусь сегодня». Галоўны рэдактар Павел Якубовіч дзесь паўтара месяца таму апублікаваў досыць з'едлівую крытыку поглядаў Аляксандра Дугіна (калішняга аўтара гэтай жа газеты). Важна тут тое, што гэта была палеміка не з Дугіным як прыватнай асобай, а з Дугіным як «чалавекам Крамля», як «неафіцыйным выражальнікам» поглядаў крамлёўскага рэжыму.

Ясна, што названыя вышэй сімптомы не прадвяшчаюць ніякіх кардынальных зменаў у палітыцы рэжыму. Аднак мадыфікацыя акцэнтаў у афіцыйным дыскурсе тут вартая ўвагі.

Пасля таго, які Расея вераломна акупіравала Крым, а затым крывёй ахрысціла усход Украіны, пытанне пра «дэабсалютызацыю» Лукашэнкі як «зла» перастае быць пытаннем пра «гнуткасць» ці «жорсткасць», а становіцца пытаннем пра тое, ці не варта — у сітуацыі адсутнасці лепшай альтэрнатывы — разглядаць яго як патэнцыйнага кааліцыянта ў абароне незалежнасці Беларусі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактар адказвае на моўнае пытанне: Мы за дзвіж. І за варушняк таксама21

Праўнук Беніта Мусаліні дэбютаваў у гульнях за рымскі «Лацыа» на стадыёне, які адкрываў ягоны прадзед2

У Дубаі адкрылі першы ў свеце вертыпорт для паветраных таксі1

«Лірыка пра тое, што 25 жніўня 1991 года нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно»24

У Маскву з няяснымі мэтамі прылятаў дырэктар ЦРУ7

Беларускія школы ўжо хутка пяройдуць на электронныя дзённікі1

Таццяна Заміроўская напісала, чаму яна прыходзіць у каменты да людзей, якія ставяць у сябе ў сацсетках пасты, напісаныя ШІ1

У Дзятлаўскім раёне вясковец скраў 13 кубкаў, што пакідаліся каля святой крыніцы1

Украіна атрымала партыю ракет да Patriot

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць