Улада1212

Мікалай Статкевіч згодны стаць адзіным кандыдатам на прэзідэнта

Мікалай Статкевіч адгукнуўся на прапанову Уладзімера Някляева вылучыць палітвязьня адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

«Ён чытаў у «Народнай волі» пра прапанову Някляева аб вылучэньні Міколы адзіным кандыдатам на прэзыдэнта. Па-першае, падзякаваў Някляеву за падтрымку, а па-другое, даў згоду на вылучэньне, калі такое пагадненьне будзе дасягнутае».

Мікалаю Статкевічу вядомая сытуацыя са зьмяшчэньнем у карцэр палітвязьня Ігара Аліневіча. «Мікола выказваў падтрымку Ігару. Ён таксама не выключае, што Ігара рыхтуюць да крытай турмы», — кажа Марына Адамовіч.

Таксама Марына Адамовіч паведаміла, што падчас сустрэчы з адвакатам 17 кастрычніка Мікалай Статкевіч быў апрануты па-зімоваму.

«Ацяпленьне ў турме яшчэ не ўключылі, але цяплейшая адзежа на ім была. Праўда, я ня ведаю, што гэта: правіла ці выключэньне», — кажа жонка Статкевіча.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых непарадкаў падчас мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Палітык мяркуе, што зь ім паквіталіся за жорсткую крытыку Лукашэнкі падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Ужо амаль 3 гады палітвязьня трымаюць у крытай магілёўскай турме.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць