Улада1212

Украінцы абараняюць Данецкі аэрапорт ад оркаў ФОТА

Карэспандэнт «Лос-Анджэлес Таймс» Сяргей Лойка пражыў чатыры дні на мінулым тыдні з украінскімі жаўнерамі і дабраахвотнікамі Правага Сектара ў Данецкім аэрапорце, які з траўня знаходзіцца ў аблозе расейскіх баевікоў.

Ягоны артыкул з фатаздымкамі, зробленымі там, выйшаў на першай старонцы паважанага амерыканскага выдання.

Сяргей стаў адзіным замежным карэспандэнтам, які пабываў у Данецкім аэрапорце і вярнуўся ўражаны гераізмам украінскіх вайскоўцаў, справу якіх лічыць справядлівай.

«У Сталінградзе быў зламаны, згодна з савецкім клішэ, хрыбет фашызму. Вось тут я на свае вочы ўбачыў, як у гэтым міні-Сталінградзе ламалі хрыбет ужо не ведаю чаму там — фашызму ці не — але вось мардарызму гэтаму, аркізму, гэтаму бессэнсоўнаму крываваму тэрарызму», — распавёў ён у інтэрв'ю расейскаму радыё «Эхо Москвы».

Частку фатаздымкаў Сяргей выклаў у Фэйсбук са сваімі каментарамі.

Дабраахвотнік Правага Сектара за кулямётам «Максім».

«У гэтай нацыяналістычнай арганізацыі Правы Сектар я знайшоў кулямёт «Максім», які дзейнічаў, вельмі гучна страляў. І кулямётчыкам за ім быў габрэй Валер Чудноўскі, і потым палкоўнік украінскай арміі Алег Зубоўскі ў аэрапорце мне сказаў: «Гэтыя хлопцы з Правага Сектара адзінае экстрэмальнае што зрабілі, гэта прыехалі ў аэрапорт, яны вельмі мужныя, храбрыя, сапраўдныя, мы ведаем, што заўсёды можам давяраць ім».

Адносна спакойна.
Украінскія жаўнеры пад агнём разгружаюць прыпасы, якія прывезлі на пазіцыі ў аэрапорце.

«Тут вось так: уваход — жыццё, выхад — жыццё. Можаш прыехаць, а можаш увогуле не даехаць. І толькі ў бранетранспарцёры. Едзеш па абсалютна голым полі, на якім усё бачна хвілін 10. Ёсць некалькі месцаў, дзе ў браню ўвесь час нешта трапляе, побач нешта падрываецца. Пашанцуе — праедзеш. Не пашанцуе — калібр 12,7 бранябойнага патрона з кулямёта «Уцёс» прабівае бранетранспарцёр наскрозь».

Бой у Новым тэрмінале Данецкага аэрапорта.

«Там няма аніводнага квадратнага метра, які б не быў прабіты дзясяткамі куль. Адтуліны ад куль паўсюль… Днём унутры паўзмрок, ноччу — абсалютная цемра. Калі ўдзень людзі яшчэ ўключаюць якія ліхтарыкі, генератары… То ноччу цалкам выключаюць усё: ніякіх ліхтарыкаў, ніякіх цыгарэт — снайпэр страляе».

Маёр арміі Украіны Валер Рудзь побач з расейскім снарадам, які не разарваўся.

«Гэта братэрства. І шараговец, і афіцэр пілі з аднаго кубка, абаранялі адзін аднаго, падстаўлялі плячо, размаўлялі на ты… Я назіраў, як маёр мінёр Валер Рудзь — яму ўжо амаль 40, ён усё жыццё кадравы вайсковец — нешта мініраваў. І ў гэты момант пачынаецца абстрэл, і хлопец з Правага Сектара ў абсалютна жахлівай пазіцыі з кулямёта намагаецца кудысьці страляць. І гэты Валер бяжыць праз прастору, якая прастрэльваецца, і кажа: «Хлопчык, гэта мая вайна. А ну пасунься!». Ён штурхае гэтага хлопца, побач нешта выбухае, і каб не Валер, гэты хлопец бы загінуў. І гэты Валер перастаўляе кулямёт як трэба і пачынае весці бой, і потым вяртаецца да сваіх спраў. Ён толькі што ўратаваў жыццё гэтаму невядомаму шарагоўцу-дабраахвотніку».

Вышка аэрапорта — самае страшнае месца, кажа С.Лойка. Але яна дагэтуль у руках украінскай арміі.
Кароткі адпачынак паміж баямі.

«Гэта эпас, гэта эпічная падзея, жывы Толкін, які мне ніколі не падабаўся, нейкі «Уладар пярсцёнкаў». Я ўбачыў, што сапраўды абсалютнае дабро ў гэтым аэрапорце, які абараніць нельга… змагаецца з гэтымі оркамі, якія з усіх бакоў атачылі гэты аэрапорт і б'юць па ім «Градамі», мінамётамі і гэтак далей».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць