Свет3232

У Кіеве жорстка збілі шоўмэна Уладзіміра Зяленскага

Вядомы ўкраінскі вядучы Ўладзімер Зяленскі трапіў у кіеўскую лякарню з шматлікімі гематомамі, паведамляе «Прэса Ўкраіны».

У прыватную клініку «Барыс» шоўмэна даставіў жыхар Кіева, які пажадаў застацца невядомым. Па словах мужчыны, ён ехаў на машыне па Дняпроўскай набярэжнай, як раптам заўважыў, што двое невядомых у масках зьбіваюць ляжачага мужчыну.

«Я спыніўся і, выйшаўшы з машыны, крыкнуў ім, што буду выклікаць нарад міліцыі, пасьля чаго невядомыя ўцяклі. Я падбег да пацярпелага і адвёў яго да сваёй машыны, пасьля чаго даставіў у бліжэйшую бальніцу», — распавёў жыхар Кіева.

Як мяркуе сам Зяленскі, гэта былі прарасейскі настроеныя зламысьнікі, таму як падчас зьбіцьця яны папракалі яго за актыўную падтрымку ўкраінскай арміі.

«Перш за ўсё, я вельмі ўдзячны чалавеку, які мяне ўратаваў, калі б ня ён, ня ведаю, чым бы гэта ўсё скончылася», — дадаў шоўмэн.

Па словах галоўнага лекара клінікі Вольгі Перэльман, жыцьцёва важныя органы пацярпелага не закранутыя, стан здавальняючы і праз пару дзён Зяленскі ўжо зможа адправіцца дадому. У сваю чаргу, праваахоўнікі распачалі крымінальную справу і шукаюць вінаватых.

Вядомы шоўмэн, тэлевядучы і актор Уладзімер Зяленскі ўжо не раз апынаўся ў цэнтры скандалаў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. Ён актыўна падтрымліваў Майдан і спансаваў батальён «Данбас».

Каментары32

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць