Каля 8000 напоўненых геліем паветраных шароў узняліся ў вячэрняе неба 9 лістапада над сталіцай Германіі ў ходзе маштабных святкаванняў ў азнаменаванне 25-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны.
У розных частках Берліна прайшлі канцэрты пад адкрытым небам, выставы і феерверкі. Іх гледачамі сталі больш за мільён чалавек.
Выступаючы перад удзельнікамі ўрачыстасцяў у Берліне, канцлер Ангела Меркель заявіла, што падзенне сцяны прадэманстравала ўсяму свету, як мары ўвасабляюцца ў рэальнасць.
15-кіламетровы ўчастак Берлінскай сцяны ў межах горада быў адноўлены ў выглядзе інсталяцыі «Светлавая мяжа» (Lichtgrenze) з тысяч паветраных шароў, якія свяціліся.

У 21:45 па мясцовым часе — у час, калі 25 гадоў таму праз пралом у сцяне ў Заходні Берлін хлынулі ўдзельнікі пратэстаў, — шары выпусцілі ў неба.
Берлінскі дзяржаўны аркестр пад кіраўніцтвам Даніэля Барэнбойма выканаў ля Брадэнбургскіх варот «Оду да радасці» з Дзявятай сімфоніі Бетховена.
Берлінская сцяна была пабудавана ў 1961 годзе. З яе дапамогай улады ГДР спрабавалі прадухіліць уцёкі грамадзян Усходняй Германіі на Захад.
Падзенне сцяны ў 1989 годзе стала сімвалам заканчэння халоднай вайны. Праз год пасля гэтага адбылося аб'яднанне Германіі
«Мы самыя шчаслівыя людзі на свеце, — заявіў мэр Берліна Клаўс Воверайт. — Ніхто і нішто не можа стаяць на шляху свабоды».
Паветраныя шары падняліся ў неба над Берлінам ў разгар канцэрту ля Брадэнбургскіх варот, на якім брытанскі спявак Пітэр Гэбрыэл выканаў песню Дэвіда Боўі «Героі».
Папа Францішак у сваім нядзельным звароце да вернікаў згадаў ўрачыстасці ў Берліне.
«Дзе ўзведзена сцяна — там сэрца ў няволі. Нам патрэбныя не сцены, а масты», — заявіў пантыфік, выступаючы перад пілігрымамі, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

«Мы можам змяніць жыццё»
Раней у ходзе урачыстасцяў Ангела Меркель, якая вырасла ва Усходняй Германіі, усклала ружу на адзін з ацалелых фрагментаў Берлінскай сцяны.
Выступаючы на адкрыцці новага інфармацыйна-выставачнага цэнтра, прысвечанага гісторыі Берлінскай сцяны, Меркель звярнула ўвагу на тое, як лёгка можна забыцца на мінулае і як важна памятаць пра яго.
«Мы можам змяніць жыццё да лепшага, — сказала яна. — Мы гаворым гэта Украіне, Іраку і іншым краінам, дзе правы чалавека знаходзяцца пад пагрозай».



У якасці ганаровых гасцей Ангелу Меркель суправаджалі былы лідэр польскага прафсаюзнага руху «Салідарнасць» і прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і былы савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў — два палітыкі, з імёнамі якіх асацыюецца падзенне камунізму ва Усходняй Еўропе.
У суботу ў сваёй прамове ў Берліне Гарбачоў заявіў, што свет знаходзіцца на мяжы новай халоднай вайны.
Ён заклікаў краіны Захаду да аднаўлення дыялогу з Расіяй і заявіў, што яны не выстаялі перад спакусай «трыумфалізму».
Менавіта па гэтай прычыне, сказаў ён, сусветным дзяржавам не ўдалося справіцца з канфліктамі ў Югаславіі, на Блізкім Усходзе і зараз на Украіне.

Першы і апошні прэзідэнт Савецкага Саюза, якому нядаўна споўнілася 83 гады, удзельнічаў у памятных мерапрыемствах у Берліне ў якасці афіцыйнага прадстаўніка Расіі.
Крывавая гісторыя Сцяны
За 28 гадоў, два месяцы і 27 дзён існавання Берлінскай сцяны з Усходняй Германіі ў Заходні Берлін беглі 5075 грамадзян ГДР, у тым ліку 574 вайскоўцаў.

У 2007 годзе ў архівах міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР быў знойдзены загад ад 1 кастрычніка 1973, які прадпісваў страляць на паражэнне па ўсіх уцекачах, уключаючы непаўналетніх.
Паводле інфармацыі ўладаў ГДР, у выніку былі забітыя 125 чалавек, у тым ліку двое дзяцей 10 і 13 гадоў.


Па сучасных расійскім дадзеных, пры спробе ўцячы ў Заходні Берлін былі забітыя 192 чалавекі. Некаторыя крыніцы называюць лічбы да 1245 чалавек. Каля 200 чалавек былі параненыя, звыш трох тысяч схоплены пры спробе да ўцёкаў, 75 тысяч асуджаныя за падрыхтоўку або садзейнічанне пабегу.


Каментары