Меркаванні3838

Крысціна Вітушка: У злых людзей могуць быць добрыя дзеці. Пры адной умове

Я люблю паўтараць фразу з мульціка пра Фунціка, якая гучыць прыблізна так: «Нават у злых людзей могуць быць добрыя дзеці, якія любяць цырк». У нашых рэаліях гэтая метафара значыць, што рускамоўная сям'я і культура з адукацыяй (пры адсутнасці перакананняў, што дзеці і сабакі ад нараджэння рускамоўныя) пры адкрытасці да свету навукі і культуры, пры адэкватным пачуцці справядлівасці могуць вырасціць беларускамоўных і/ці значных для развіцця Беларусі людзей.

У той жа час выхадцы з беларускамоўных калгасаў, выхаваныя на БТ і БРСМ без сістэмы агульначалавечых каштоўнасцяў з прадажным і труслівым менталітэтам ніколі не будуць уяўляць каштоўнасці ні для Беларусі, ні для любой іншай краіны, як бы не трэслі яе нацыянальнымі ці дзяржаўнымі сімваламі. Гэта з аднаго боку. Але з другога, тым самым цудоўным іншамоўным людзям, каб павярнуцца тварам і сэрцам да Беларусі, трэба аднекуль пра яе даведацца, адчуць прыналежнасць, павагу і гонар. Да жывой, а не мёртвай Беларусі.

Фіны, чэхі мелі жывую фінскую, чэшскую вёску. Нашыя вёскі сёння фрагментарна жывыя і фрагментарна беларускія. Адпаведна, жыццядайнай крыніцай павінны быць нейкія іншыя сацыяльныя слаі.

Я бачу будучыню за беларускімі сем'ямі, утворанымі айцішнікамі, фінансістамі, лекарамі, інжынерамі, маркетолагамі і г.д. — не прафесійнымі беларусамі. Людзі, якія адбыліся прафесійна, якія зарабілі, а не атрымалі на дурняк сваё жытло, якія маюць уласны кавалак зямлі, якія рэгулярна бачаць свет і запатрабаваныя ў ім, але свядома абіраюць Беларусь, якія маюць якасную адукацыю, пачуцце справядлівасці, сумленне і гонар — яны і ёсць генафонд Беларусі і каталізатар развіцця.

Для такіх людзей выхаванне дзяцей па-беларуску — рашэнне, якое прымаецца апрыёры; фінансаванне беларускіх сістэмаўтваральных праектаў у галіне культуры, навукі, інавацыяў, бізнэсу, дзяржаўнага ладу — апрыёры. Такіх людзей не мала. Перыядычна яны пачуваюць сябе стомленымі і самотнымі, незапатрабаванымі і выкінутымі з масавых працэсаў, падаюць, але падымаюцца і ідуць наперад і ўгору, цягнучы за сабой усіх.

* * *

Крысціна Вітушка — маркетолаг, старшыня апякунскай рады гімназіі №23. У студэнцкім мінулым — лідарка Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць