Меркаванні1212

Ідэйная пошта

З досьведу падпісчыка.

У суботу, 15 сьнежня, я згадаў, што трэба падпісацца на газэты й часопісы. Схадзіў у 117-е аддзяленьне сувязі, узяў некалькі адпаведных блянкаў, выразаў з газэтаў «Народная Воля» і «Новы Час» іхнія блянкі. Запоўніў усе гэтыя паперы і зноў пайшоў у 117-е аддзяленьне.

Падпіску на «Звязду», «Наша Слова», квартальнік «Царква»,а таксама на часопісы «ARCHE» і «Дзеяслоў» апэратарка прыняла без праблемаў. Праблема нарадзілася, калі я падаў ёй плацежныя дакумэнты на «Народную Волю», «Нашу Ніву» ды «Новы Час». Пабачыўшы, што гэта ня проста нейкі там плацеж (скажам, штраф за няправільны пераход вуліцы), а зноў-такі падпіска, і падпіска на выданьні, ня ўключаныя ў каталёг Белсаюздруку, апэратарка хутка падскочыла і пакрочыла ў глыбіню аддзяленьня, дзе сядзіць начальніца. Праз хвіліну яна вярнулася і адрапартавала: гэтыя плацяжы не прымаем.

Уласна кажучы, я падазраваў, што пошта ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў час БССР, – установа ідэалягічная, але хацеў гэта праверыць. І праверыў. Атрымаўшы адмову ў 117-м аддзяленьні сувязі, я пайшоў у суседнюю ўстанову Беларусбанку. Там, дзякаваць Богу, яшчэ не адкідваюць грошы, якія ім прыносяць грамадзяне за “забароненыя” газэты.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць