Грамадства22

У кіёсках «Хутка-смачна» забароняць гандляваць півам і слабаалкагольнымі напоямі

Сеткам кіёскаў хуткага харчавання «Хутка-смачна» мінскія ўлады забароняць гандляваць спіртным, у тым ліку півам і слабаалкагольнымі напоямі.

Пра гэта сёння ішла размова на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў паведаміў, што, згодна з даручэннем старшыні Мінгарвыканкама на мінулым тыдні супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў прааналізавалі сітуацыю па кропках грамадскага харчавання «Хутка-смачна».

Было выяўлена некалькі парушэнняў, якія тычацца рэалізацыі спіртных напояў у начны час. На думку начальніка ГУУС, неабходна цалкам забараніць продаж спіртных напояў у гэтых установах. Як правіла, гэтыя кропкі грамадскага харчавання знаходзяцца побач з прыпынкамі грамадскага транспарту, у тым ліку канцавымі. Усяго ў горадзе іх налічваецца 13.

«Мы неаднаразова пісалі дакладныя запіскі яшчэ папярэдняму кіраўніку Мінгарвыканкама па працы гэтай сеткі хуткага харчавання, але ўдалося толькі абмежаваць рэжым іх працы, — адзначыў А. Барсукоў.

— На жаль, гандаль спіртным, у тым ліку продаж яго непаўналетнім, тут працягваецца. Нягледзячы на ўсе прыкладзеныя намаганні, істотных зменаў сітуацыі не відаць».

Паводле яго слоў, гэтыя кропкі як магніт прыцягваюць грамадзян, схільных да здзяйснення як адміністрацыйных, так і крымінальна каральных дзеянняў. Так, сёлета побач з названымі кіёскамі зарэгістраваныя тры факты нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Як правіла, пасля сумеснага распівання прадаванага тут спіртнога сабутэльнікі пачынаюць высвятляць адносіны паміж сабой альбо прыставаць да мінакоў.

«Гэтыя кіёскі як бяльмо ў воку горада. Гэта вяртанне ў пачатак 1990-х.

Наша прапанова — прыбраць з продажу сеткі «Хутка-смачна» любое спіртное, пакінуўшы толькі прадукты харчавання і безалкагольныя напоі», — рэзюмаваў А. Барсукоў.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац пагадзіўся з прыведзенымі довадамі начальніка ГУУС і даручыў падрыхтаваць рашэнне Мінгарвыканкама пра абмежаванне продажу ў кіёсках «Хутка-смачна» піва і слабаалкагольных напояў.

У выпадку невыканання патрабаванняў гарадскіх уладаў будуць прыняты больш жорсткія меры, аж да прыпынення працы гэтай сеткі хуткага харчавання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва25

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць