Грамадства44

Пачалі электрыфікацыю чыгункі з Літвы ў Беларусь

Паездка на двухпавярховай электрычцы можа скараціцца з трох да дзвюх гадзін.

Электрыфікацыю пачалі ў панядзелак, 15 снежня. Яе робяць для чыгуначнай галіны ад Вільні (станцыя Новая-Вільня) да Беларусі. Арганізатары заклалі сімвалічную капсулу часу. Пра гэта паведамляе рэсурс ru.delfi.lt са спасылкай на Балтыйскае агенцтва навін.

«Электрыфікацыя гэтай чыгуначнай галіны павысіць прыцягальнасць чыгуначнага транспарту ў сферах перавозкі грузаў і пасажыраў, знізіць забруджванне атмасферы дзякуючы выкарыстанню электрычнасці. Рыхтуюцца, каб цягнікі ехалі з хуткасцю 160 км/г», — адзначыў прэм’ер Альгірдас Буткявічус, які ўдзельнічаў у цырымоніі пачатку работ.

Праект плануюць завяршыць у сакавіку 2016 года.

Агулам электрыфікуюць 28,6 кіламетра пуцей, рэканструююць цягавую падстанцыю ў мікрараёне Вільні Новая Вільня. Участак дарогі за 90 909 мільёнаў літаў электрыфікуе кампанія інжынерных электронных рашэнняў Fima і яе дачэрняя фірма з Латвіі.

Літоўская чыгуначная кампанія Lietuvos gelezinkeliai спадзяецца, што пасля электрыфікацыі галіны Маладзечна − Кяна (Гудагай) — Новая Вільня, паездка паміж Вільняй і Мінскам зойме дзве гадзіны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя15

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць