Улада55

Вікторыя Нуланд: ЗША адкрыты для ўзаемаадносін з Беларуссю

ЗША адкрыты для паляпшэння адносінаў з Беларуссю, але не адмаўляюцца ад сваіх прэтэнзій і патрабаванняў да ўрада гэтай краіны, перш за ўсё ў праваабарончай галіне.

Гэта пацвердзіла ў сераду, выступаючы ў Амерыканскім прадпрымальніцкім інстытуце ў Вашынгтоне, профільны памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

Яна выказала меркаванне, што «мяч» цяпер на баку беларускіх уладаў.

«Мы ўжо шмат гадоў падтрымліваем дыялог з урадам Беларусі наконт нашай занепакоенасці сітуацыяй з правамі чалавека, палітычнымі ўмовамі для праявы іншадумства, — патлумачыла яна.

— На працягу апошняга года мы назіраем, што беларускае кіраўніцтва вельмі няўтульна сябе адчувае перад тварам бінарнага выбару.

Я сустракалася ў верасні на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН з прэм'ер-міністрам Беларусі

і казала яму, што яны шмат зрабілі для сваёй краіны, ператварыўшы назву Мінска ў сімвал мірнай дамоўленасці».

«Мы па-ранейшаму адкрыты для больш цёплых і інтэграваных ўзаемаадносін з Беларуссю пры паляпшэнні праваабарончай сітуацыі, — працягвала Нуланд. — Мы выказалі ўраду Беларусі шэраг канкрэтных меркаванняў. Нам удалося зрабіць некалькі маленькіх сумесных крокаў: мы зараз зноў выдаем там візы на ўзаемнай аснове».

«Але, зноў-такі, усё гэта знаходзіцца ў руках у іх кіраўніцтва, - падагульніла свае развагі дыпламат.

- Ці хоча яно павесці сваю краіну ў кірунку большай адкрытасці і дэмакратычнасці. Мы б, вядома, былі гатовыя на гэта адгукнуцца»

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

Мужчыну прызналі зніклым без вестак, ягоным дзецям выплачвалі пенсію. А пасля ён знайшоўся1

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый1

Сын Калаўра кінуў хлебную працу і ўзначаліць першы беларускі крыптабанк11

Сабаленка расказала, як два гады таму перажыла смерць Канстанціна Кальцова3

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму1

Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць