Улада88

Ахвяры «ператрахвання»: без пасадаў засталіся Тозік, Рубінаў, Сумар і Маскевіч

27 снежня Аляксандр Лукашэнка зрабіў амаль тры дзясяткі прызначэнняў. Большасць чыноўнікаў проста змянілі месца працы. Нехта, як Аляксандр Косінец пайшоў па наменклатурнай іерархіі ўніз – з віцебскага губернатара ў кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. А кагосьці, як Пятра Пракаповіча і Надзею Ермакова адправілі на ганаровы адпачынак – у назіральныя рады банкаў.

У канцы ланцужкоў ператасоўвання аказаліся толькі некалькі чыноўнікаў. 65-гадовы гісторык і работнік органаў бяспекі Анатоль Тозік адпраўлены з высокай пасады віцэ-прэм’ера ў нікуды. Калісьці Лукашэнка ўжо паніжаў яго, замест кіравання Камітэтам дзяржаўнага кантролю Тозік тады стаў амбасадарам у Кітаі, але здолеў вярнуцца ва ўрад.

Такога ж веку і былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. Апошнія дзесяць гадоў таму ён кіраваў вобласцю, а перад тым быў міністрам па падатках і зборах.

Старшыні савета рэспублікі, фізіку па прафесіі і сталіністу па поглядах Анатолю Рубінаву ўжо больш за 75 гадоў. Як яго заменіць Міхаіл Мясніковіч, пакуль незразумела. У савет рэспублікі абіраецца 64 чалавекі, 8 з із прызначае Аляксандр Лукашэнка. Усе «прэзідэнцкія» месцы пакуль занятыя, затое ёсць вакансіі ад Магілёўшчыны і Віцебшчыны, тамтэйшыя сенатары апынуліся за кратамі.

Апроч іх, у выніку звычайнай ратацыі пасады страцілі некалькі міністраў. Дні Сяргея Маскевіча былі злічаныя, калі Аляксандр Лукашэнка упікнуў яго дзецьмі, якія працуюць у ЗША. 61-гадовы фізік працягне навуковую і выкладчыцкую дзейнасць.

Малапублічны былы міністр па падатках і зборах 53-гадовы Уладзімір Палуян вядомы тым, што нарадзіўся ў адной вёсцы з Уладзімірам Макеем.

А вось былы старшыня камітэта па маёмасці 64-гадовы Георгій Кузняцоў неаднаразова выказваўся ў падтрымку беларускай мовы, блакуючы тапанімічныя рэформы камуніста Ігара Карпенкі з Мінгарвыканкама.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць