Свет99

Пасля адключэння Крыму электрычнасці Расія пагадзілася пастаўляць Украіне вугаль

Дзмітры Пяскоў назваў пастаўкі Расіяй Украіне вугалю і электраэнергіі без перадаплаты дэманстрацыяй «добрай волі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна для аказання рэальнай падтрымкі ўкраінскага народу».

«Прэзідэнт Пуцін, нягледзячы ні на што, як ён сам неаднаразова заяўляў, у самыя цяжкія моманты ніколі не адмаўляецца ад сваёй паслядоўнай лініі на падтрымку народа Украіны і аказанне не эвентуальной, а рэальнай дапамогі ў цяжкія часы, і сапраўды, напярэдадні з улікам крытычнай сітуацыі з энергазабеспячэннем, Пуціным было прынята рашэнне аб пачатку гэтых паставак нягледзячы на адсутнасць перадаплаты, што з'яўляецца умовай для іх ажыццяўлення», — сказаў Пяскоў.

Раней у эфіры тэлеканала «Расія-24» аб рашэнні пачаць пастаўкі вугалю паведаміў віцэ-прэм'ер урада Расіі Дзмітрый Козак.

«500 тыс. т вугалю мы будзем пастаўляць з Расіі, і, магчыма, калі будзе дасягнута адпаведнае дадатковае пагадненне, то яшчэ дадаткова 500 тыс. т. Гэта значыць, у цэлым да 1 млн т вугалю ў месяц мы гатовыя пастаўляць ва Украіну, каб зняць энергетычныя праблемы, якія ўзнікаюць у краіне», — сказаў ён.

Па словах віцэ-прэм'ера, рашэнне аб пастаўках расійскага вугалю прынята па просьбе ўкраінскага кіраўніцтва. Энерганосьбіты будуць пастаўляцца на Украіну на льготных умовах — па ўнутраных расійскіх цэнах.

Козак выказаў надзею, што гэтыя пастаўкі дапамогуць вырашыць праблемы энергазабеспячэння Крыма.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць