Грамадства

Мінгарвыканкам забараніў прадаваць піва ў кіёсках «Хутка-смачна»

Мінгарвыканкам забараніў рэалізацыю піва і слабаалкагольных напояў у кіёсках «Хутка-смачна», паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку. 

«Прымаючы да ўвагі інфармацыю Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама аб невыкананні СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91» рэжыму продажу піва і слабаалкагольных напояў у рознічных гандлёвых аб'ектах «Хутка-Смачна», а таксама ўлічваючы факты рэалізацыі піва непаўналетнім, прынята рашэнне Мінгарвыканкама ад 15.12.2014 года № 3185, згодна з якім у названых аб'ектах забаронена рэалізацыя піва і слабаалкагольных напояў», — гаворыцца ў паведамленні Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку. 

Акрамя таго «гэтым рашэннем дырэктар СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91» папярэджаны, што ў выпадку выяўлення фактаў парушэння заканадаўства аб цэнаўтварэнні, гандлі, грамадскім харчаванні, а таксама ў галіне санітарна-эпідэміялагічнай паспяховасці насельніцтва Мінскім гарвыканкамам будзе прынята рашэнне аб прыпыненні (закрыцці) працы кіёскаў «Хутка-смачна» ва ўстаноўленым парадку».

Кіраўнікам адміністрацый раёнаў Мінска даручана таксама перагледзець рэжым працы кіёскаў «Хутка-смачна» СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91» да ўстаранення парушэнняў заканадаўства.

Функцыі кантролю за рэалізацыяй гэтага рашэння ўскладзеныя на намесніка старшыні Мінгарвыканкама, начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама і кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА27

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман2

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць