Мова4444

Мова наша. Збаёдаць, збяёдаць

Вы чулі такое слова — «збяёдаць»? Слова гэтае пачуеш цяпер даволі рэдка. А ўсё таму, што яно ў сваёй экспрэсіўнасці не мае дакладнага расейскага адпаведніка. Яно значыць: змарнаваць, знішчыць, згубіць, страціць — толькі з выразным адценнем шкадавання, асуджэння, можа, нават крыху злосці.

Раней мова СМІ намагалася ўнікаць экспрэсіўнай размоўнай лексікі. І адпаведна, калі жывая беларуская мова занікла, а засталася толькі пісьмовая мова газет і тэлебачання, загінулі і ўсе жывыя, экспрэсіўныя словы і звароты.

Але як той казаў — варона з куста, а пяць на куст. Згадзіцеся, што людзі не могуць жыць без жывых, экспрэсіўных, трапных зваротаў. Людзям трэба выражаць эмоцыі: злаваць, цешыцца, жартаваць, плакаць, наракаць. Замест сакавітых, багатых на значэнне слоў нашай мовы, прыходзяць іншыя словы, пачутыя намі ў фільмах і серыялах — спрэс расейскамоўных. Нядаўна, напрыклад, пачаў распаўсюджвацца выраз «зліць нешта» у значэнні змарнаваць, з тым самым адценнем шкадавання і асуджэння — блізкім да значэння «збяёдаць». Ці не ў такім кантэксце якраз «збяёдаць» выкарыстоўваюць беларускія аўтары?

Не наладзілі нічога яго сапіенсы, а тое прыўкраснае, што ён ім пакінуў, збаёдалі без рэшты. (Васіль Быкаў, «Мурашкі»)

Гэнага кавальца сын, Ясь, збаёдаў штуцары. (Алесь Наварыч, «Літоўскі воўк»)

Іхнюю сталярню камуністы збяёдалі, а хату разабралі і распрадалі на дровы. (Адам Глобус, «Койданава») 

А як бы Вы сказалі «чайнік» у значэнні «недасведчаны», «аматар»? Лацінізм «аматар» мае падобнае да «чайніка» значэнне, але не мае гутарковага, экспрэсіўнага адцення, якое нам тут трэба. Можа, ўжо лепей казаць «навічок»? Так кажуць людзі:

Шмат загадак ледзь не кожнага дня выстаўляе вайна, і хоць даўно ўжо не навічок я на ёй, але ўсё ж часцяком ніяк не магу зразумець загадкава-супярэчлівую сутнасць многіх яе незвычайных з’яў. (Васіль Быкаў «Трэцяя ракета»)

Мова кожнага чалавека — непаўторная, але яна ўпісвае яго ў нейкі гістарычны кантэкст. Дбайма ж пра тое, каб наша мова была яркая на ўсіх узроўнях, а асабліва на ўзроўнях інтымных, узроўнях нашых глыбокіх эмоцый і пачуццяў, якіх на пісьме і ў газетах не выразіш.

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней2

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах4

МУС Украіны: Расія разам з целамі ўкраінскіх вайскоўцаў перадае і расійскіх1

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА34

Вось як выглядае ўкраінскі вайсковец пасля трох гадоў расійскага палону ФОТАФАКТ10

Расійскія прапагандысты тэрмінова эвакуіруюцца з Тэгерана6

«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты7

Чаму вучэнні «Захад-2025» вырашылі правесці ў цэнтры краіны, а не каля межаў НАТА — меркаванне ўкраінскага палітолага4

Прарасійскія надпісы на целе ўкраінскага вайскоўца выразаў хірург падчас аперацыі4

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней2

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць