Свет

Латвійскія чыноўнікі падраблялі беларусам пашпарты

Прычым, гаворка ідзе ня проста пра падробку дакумэнтаў — дадзеныя уладальнікаў пашпартоў уводзіліся ва ўсе рэгістры й электронныя сыстэмы дзяржавы.

Гаворка ідзе ня проста пра падробку дакумэнтаў — дадзеныя уладальнікаў пашпартоў уводзіліся ва ўсе рэгістры й электронныя сыстэмы дзяржавы.

Паліцыя бясьпекі Латвіі аб’явіла пра раскрыцьцё злачыннай сеткі, якая складалася ў асноўным зь дзяржаўных чыноўнікаў, якія займаліся вырабам латвійскіх пашпартоў. У дадзены момант пад падазрэньнем знаходзіцца 19 супрацоўнікаў Упраўленьня грамадзянства й міграцыі Латвіі, гаворыцца ў прэсавым рэлізе МУС краіны.

«Пашпарты вырабляліся й прадаваліся ў асноўным расейцам і грамадзянам Беларусі й Украіны», — паведамляе міністэрства.

Гаворка ідзе ня проста пра падробку дакумэнтаў — дадзеныя уладальнікаў пашпартоў уводзіліся ва ўсе рэгістры й электронныя сыстэмы дзяржавы. У выніку ўладальнік пашпарту станавіўся паўнапраўным грамадзянінам ЭЗ.

Сьпіс асоб, якія атрымалі падробныя пашпарты, пакуль не разгалошваецца, аднак усе гэтыя людзі праваахоўным органам вядомыя. Гэта пацьвердзіў у панядзелак журналістам кіраўнік ураду Латвіі Івар Годманіс. Ён паведаміў, што дзеяньне гэтых дакумэнтаў прыпыненае.

«Пра гэтую справу я быў праінфармаваны, калі яшчэ займаў пост кіраўніка МУС, аднак інфармацыя пра яе не раскрывалася, каб не нашкодзіць сьледзтву. Цяпер дзеяньне ўсіх фальшывых пашпартоў прыпыненае, А іх уладальнікі вядомыя», — сказаў ён на прэсавай канфэрэнцыі.

Сетка працавала ў 2004‑2005 гадах. Незаконна было выдадзена больш за 100 пашпартоў. Паводле зьвестак латвійскіх СМІ, сярод «пакупнікоў» пашпартоў могуць быць вядомыя ў Расеі людзі.

Пакупка «легальнага» пашпарта абыходзілася замоўцу ў 70‑100 тысяч эўраў.

Паводле «Эхо Москвы»

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць