Свет1414

У Францыі арыштаваны комік, які пажартаваў з нагоды слогана «Я — Шарлі»

Французскі комік Д'еданэ Мбала Мбала, выказванні якога з нагоды акцыі «Я - Шарлі» і масавых маніфестацый у памяць ахвяр тэрактаў і ў абарону свабоды слова прыцягнулі ўвагу праваахоўных органаў, быў арыштаваны ў Парыжы ў сераду, 14 студзеня.

Global Look Press

Падставай для затрымання стала ўжо выдаленая публікацыя ў Facebook, у якой комік пісаў, што адчувае сябе «Шарлі Кулібалі» (тэрарыст Амед Кулібалі, вінаваты ў гібелі пяці чалавек).

«Мы не павінны блытаць свабоду меркаванняў і антысемітызм, расізм і адмаўленне Халакоста», — адрэагаваў на сітуацыю прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс.

Д'еданэ узяты пад варту па абвінавачванні ў папушчальніцтве тэрарызму. Па законе, арышт можа быць прадоўжаны да 48 гадзін. 

Раней гумарыст размясціў у сацсетках ліст, у якім дае тлумачэнні з нагоды сваёй пазіцыі. Ён піша, што падчас маршу, у якім прынялі ўдзел 1,5 млн чалавек, усе яго ўдзельнікі ўсведамлялі сябе «Шарлі» і адчувалі адзінства. Але калі ён вяртаўся назад — востра адчуваў сябе адзінокім і пераследаваным. Ён успомніў, што яго падвяргаюць праверкам, цкуюць у СМІ і называюць «ворагам нумар адзін». Выходзіць, пісаў Д'еданэ, да яго ставяцца не як да «Шарлі», хоць ён таксама пакутуе за свабоду слова. Хутчэй, яго пераследуюць і трэціруюць як тэрарыста Кулібалі.

Раней Д'еданэ не раз абвінавачваўся ў антысемітызме, а французскія ўлады пастаянна забараняюць яго выступленні. Лічыцца, што Д'еданэ выступае за ісламізацыю Францыі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў68

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць