Культура66

Унікальная паштоўка з выявай Глыбокага вярнулася ў горад праз сто гадоў ФОТА

Жыхары Глыбокага набылі паштоўку з выявай свайго мястэчка, выдадзеную перад І Сусветнай вайной, і збіраюцца падараваць яе мясцоваму музею.

Незадоўга да Першай сусветнай вайны глыбоцкі гандляр кнігамі Л. Ром (дарэчы, у ягонай краме прадаваліся беларускія кнігі і календары) выдаў серыю каляровых паштовак з выявамі Глыбокага. Каляровая фатаграфія тады была рэдкасцю – рабіліся чорна-белыя здымкі, мастак іх размалёўваў, і толькі потым паштоўку друкавалі.

Каляровыя паштоўкі з выявамі Базарнай плошчы і Докшыцкай вуліцы даўно вядомыя глыбачанам, яны друкаваліся ў некалькіх краязнаўчых выданнях. Паштоўка з выявай Беразвецкага кляштара захоўваецца ў гісторыка-краязнаўчым музеі ў Браславе.

У снежні на аўкцыёне ay.by была выстаўленая паштоўка, якую ніхто ў Глыбокім дасюль не бачыў. На ёй бачныя забудова мястэчка і касцёл Святой Тройцы, якія адлюстроўваюцца ў спакойнай паверхні Кагальнага возера. Паштоўка была адасланая з Глыбокага ў Мінск 2 кастрычніка 1915 года — усяго праз некалькі тыдняў пасля першай – двухтыднёвай – акупацыі мястэчка нямецкімі войскамі.

Прадавец паставіў стартавы кошт 85 даляраў, але пазней зменшыў да 50. Калі краязнаўцы даведаліся пра існаванне паштоўкі, то вырашылі сабраць грошы і набыць. Каардынаваў збор грошай і набываў паштоўку настаўнік і экскурсавод Юрый Калбасіч.

«Калі жыхары Беларусі выкупілі Статут ВКЛ за 45 000 даляраў, то чаму жыхары Глыбокага не могуць выкупіць паштоўку за 85 даляраў? У глыбачанаў хапіла патрыятызму, арганізаванасці і ахвярнасці для такой справы», — кажа Юрый Калбасіч.

На паштоўку ахвяравалі каля пятнаццаці чалавек – грамадскія актывісты, краязнаўцы, ды простыя глыбачане, якія даведаліся пра збор грошай у сацыяльных сетках. 4 студзеня паштоўка была набытая за 52 даляры. Днямі яна будзе перададзена ў гісторыка-этнаграфічны музей.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць