У Брэсце 25 студзеня ў 18.15 у службу па НС паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховага жылога дома на Партызанскім праспекце.
Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпралення МНС Сяргей Машноў, да прыбыцця работнікаў МНС на 3—5 паверхах было моцнае задымленне. 67-гадовы сусед выратаваў з кватэры, якая гарэла, 37-гадовага гаспадара. Ён не пацярпеў.
Работнікамі МНС з вышэйшых паверхаў былі эвакуіраваныя сем чалавек, у іх ліку малалетняе дзіця.
За тры хвіліны пажар патушылі. Агнём пашкоджаны пасцельныя рэчы.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Папярэдняя версія — неасцярожнасць пры курэнні гаспадара кватэры.
Каментары