Навука і тэхналогіі22

Біёлаг і эколаг заспелі гіпапатамаў за канібалізмам

Мяркуючы па гісторыі, што распавядае BBC, гіпапатам нездарма атрымаў народную назву ў гонар міфалагічнага дэмана абжорства Бегемота.

Фота: bushcampcompany.com

Брытанскі эколаг Ліджыя Дорвард засняў на камеру ў Паўднёвай Афрыцы гіпапатама, які пажыраў свайго суродзіча. Свае назіранні за канібалізмам траваедных гігантаў ён апублікаваў у часопісе African Journal of Ecology.

Амерыканскі біёлаг Джозэф Дадлі ўжо шмат год збірае сведчанні крыважэрнасці гіпапатамаў. Па ўсім арэале зафіксавана толькі шэсць выпадкаў, затое даволі разнастайных: гіпапатамы могуць харчавацца антылопамі, сланянятамі і, як у выпадку Дорварда, гіпапатамамі.

Спецыяліст па гіпапатамах Кіт Элтрынгем мяркуе, што да такога жыцця жывёл давялі людзі. Праз адстрэл жывёл дзеля мяса і зубоў, голад ды знікненне крыніц прэснай вады гіпапатамы пераходзяць да драпежнага ладу жыцця.

Дадлі жа перакананы, што такія паводзіны былі ўласцівыя гіпапатамам спрадвеку. Ён спадзяецца, што бум сафары-індустрыі ў Афрыцы дазволіць дзякуючы выпадковым відэа турыстаў атрымаць больш інфармацыі і патлумачыць факты канібалізму гіпапатамаў.

***

Гіпапатам — навуковая назва жывёл (лацінізаванае грэчаскае слова, што значыць «рачны конь»), якія ў народзе таксама завуцца бегемотамі. Бегемот — біблейскі дэман абжорства, чыім імем сталі называць гіпапатамаў ва Усходняй Еўропе з XVIII стагоддзя. Магчыма, асацыяцыю з дэманам выклікаў апетыт жывёлы, якая павольна перажоўвае чатыры дзясяткі кіло травы на дзень. Адна легенда кажа, што назва прыжылася ад імя цыркавога гіпапатама, які запомніўся простаму люду сваімі немалымі памерамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць