Надвор'е11

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе спакойнае зімовае надвор'е

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца зімовае спакойнае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«Студзень у гэтым годзе быў анамальна цёплым. Сярэдняя тэмпература паветра за месяц склала ад мінус 1 да плюс 1 градуса, перавысіўшы кліматычную норму на 5,6 градуса. Так цёпла ў студзені ў нашай краіне бывае прыкладна адзін раз у 15 гадоў, і такі тэмпературны рэжым звычайна характэрны для сакавіка», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

На гэтым жа тыдні на тэрыторыі Беларусі чакаецца зімовае спакойнае надвор'е. Першую палову тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе.

У аўторак, 3 лютага, ноччу па поўдні, раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца снег, мокры снег. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль, па поўначы пры праясненнях будзе 8-10 градусаў марозу, днём — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У сераду месцамі чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 да 7 градусаў марозу, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10. Днём чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.

«У другой палове тыдня надвор'е пачне вызначаць поле высокага ціску, сфарміраванае ў больш халоднай паветранай масе паўночных шырот, якія прынясуць у начныя і ранішнія гадзіны ўзмацненне маразоў. Надвор'е будзе ўжо характэрным для гэтага перыяду года», — падкрэсліў Дзмітрый Рабаў.

У чацвер, 5 лютага, месцамі прагназуецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 3 да 10 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 15 градусаў.

Днём прагназуецца ад 5 градусаў ніжэй за нуль да 1 градуса цяпла.

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-10 градусаў марозу, па паўночнай палове краіны слупок тэрмометра апусціцца да 17 градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца 1-8 градусаў марозу. 

«У выхадныя дні надвор'е істотна не зменіцца: будзе па-ранейшаму марозна ў начныя і ранішнія гадзіны», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 7 лютага, ноччу будзе ад 5 да 12 градусаў марозу, па поўдні - да мінус 17. Днём - ад нуля да мінус 6 градусаў. Месцамі прагназуецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У нядзелю месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах будзе назірацца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, пры праясненнях — да 10 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны будзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі аўтамабіль на вялізнай хуткасці праляцеў над дзвюма іншымі машынамі і прызямліўся на газон ВІДЭА2

«Рашэнні па ЕС будзе прымаць сам ЕС». У Еўракамісіі пракаментавалі Стратэгію нацыянальнай бяспекі ЗША1

The New York Times падала ў суд на стартап, заснаваны беларусам12

Частка Белгарада засталася без святла пасля таго, як на горад упала расійская бомба4

Пятро Пятроўскі хоча, каб у Мінску паставілі помнік Сталіну43

Навагоднія лакацыі вячэрняга Мінска — як упрыгожаныя вуліцы і брэнды ФОТЫ

Зноў абмежавалі працу Віленскага аэрапорта

Еўракамісія аштрафавала Х за непразрыстасць і птушачку, «якая ўводзіць у зман». Ілан Маск заклікаў распусціць ЕС10

Летась беларускія каталікі атрымалі двух новых біскупаў. Іх стыль і паводзіны вельмі адрозніваюцца ад таго, што прывыклі бачыць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць