Грамадства22

Сачэння стане яшчэ больш: на мінскіх дамах усталююць 20 тысяч відэакамер

Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка да канца да канца 2026 года паставіць 20 000 відэакамер на шматкватэрных дамах сталіцы, пра што паведаміла генеральны дырэктар аб'яднання Марына Толсцік, пішуць «Мінск-Навіны».

Камеры размесцяць на дваровай тэрыторыі, каля дзіцячых пляцовак, пад'ездаў і пешаходных зон.

Асноўная мэта сістэмы, сцвярджае Толсцік, — кантроль за якасцю і аб'ёмамі выкананых работ камунальнымі службамі, што дапаможа аператыўна выяўляць такія праблемы, як разбураныя сцежкі, паламаныя сметнікі ці брудныя пад'езды.

Устаноўка камер адносіцца да дадатковых жыллёва-камунальных паслуг і патрабуе заключанага дагавора са спажыўцом. Пры гэтым заканадаўствам прадугледжана права на адмову для тых жыхароў, хто не згодны на прадастаўленне гэтай паслугі.

Каментары2

  • Вінцэнт
    07.12.2025
    Можа знойдуць тых хто рэгулярна сцыць у ліфце, кідае смецце на вуліцы. Зараз пратэстаў няма, таму з камеры будуць выкарыстоўваць каб шукаць злодзеяў. Спадзяюся
  • feafania
    08.12.2025
    Вінцэнт, праблема тых, хто сцыць у пад'езьдзе, вырадкаў хвалюе меней за ўсё. У вырадкаў адна ідэя фікс - утрымаць уладу любой цанай і зьнішчыць любую праяву іншадумства.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 10

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 10

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць