Грамадства77

Антыядзерная група зьбіраецца «біць у званы»

Канчатковае палітычнае рашэньне аб будаўніцтве ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі прынята на паседжаньні Рады бясьпекі Беларусі.

Канчатковае палітычнае рашэньне аб будаўніцтве ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі прынята на паседжаньні Рады бясьпекі Беларусі.

Праект пастановы будзе ў найбліжэйшы час дапрацаваны, узгоднены і да канца студзеня ўнесены прэзыдэнту на подпіс. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праца па будаўніцтву атамнай электрастанцыі павінна пачацца ўжо сёлета: маўляў, «у беларускім грамадзтве ўжо ўсталявалася разуменьне, што альтэрнатывы ядзернай энэргетыцы ў Беларусі няма».

Дырэктар навукова‑дасьледчага інстытуту ядзерных праблем БДУ прафэсар Уладзімер Барышэўскі выступае за будаўніцтва АЭС:

«Атамную электрастанцыю, канечне ж, трэба будаваць. Я лічу, што ўсе чарнобыльскія жарсьці — гэта злачынства супраць нашага народу. Чалавецтва наагул калі хоча выжыць, павінна будаваць атамныя электрастанцыі, разьвіваць тэрмаядзерную энэргетыку.».

Ужо падпісаны ўказ «Аб некаторых захадах па будаўніцтву атамнай электрастанцыі», створаны Дэпартамэнт па ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы, Дырэкцыя па будаўніцтву АЭС — заканадаўства аптымізавана.

Але, на думку Аляксандра Лукашэнкі,

«падрыхтоўка да будаўніцтва АЭС ідзе марудна, няма дакладнага бачаньня альгарытмаў… Дагэтуль няма пэўнасьці па многіх найважнейшых аспэктах: месцы будаўніцтва, праекту і генэральнаму падрадчыку».

Міністар фінансаў Мікалай Корбут паведаміў, што прыблізны кошт праекту можа скласьці каля 4 мільярдаў даляраў. Крыніцамі фінансаваньня зьяўляюцца бюджэтныя сродкі, зьнешнія пазыкі, фонд нацыянальнага разьвіцьця і інавацыйны фонд Міністэрства энэргетыкі.

Канчатковы выбар пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС плянуецца зрабіць вясной 2008 году. Гэта будзе тэрыторыя плошчай каля 100 квадратных кілямэтраў, потым будзе вызначанае і канкрэтнае месца (10—12 кв.км), дзе будзе знаходзіцца сама станцыя. Пакуль жа разглядаецца некалькі патэнцыйных пляцовак для будаўніцтва АЭС у Магілёўскай вобласьці. Адна зь іх у раёне Горак. На мінулым тыдні мясцовыя жыхары стварылі там антыядзерную групу і пачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС.

«Эканамічны эфэкт, пра які ўлады распавядаюць, у адзін момант можа абярнуцца вялікімі стратамі: і чалавечымі, і эканамічнымі, і палітычнымі, і экалягічнымі. Бо вопыт Чарнобыля ўжо шмат каго навучыў. І стварэньне нашай антыядзернай групы мела на мэце актывізаваць працу па супрацьстаяньні будаўніцтву станцыі, біць ва ўсе званы», — распавядае прэсавы сакратар новастворанай грамадзкай ініцыятывы Эдуард Брокараў.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі пры кансультацыйнай падтрымцы замежных адмыслоўцаў распрацавала графік работ па будаўніцтву АЭС. Адначасова будуць будавацца два блёкі: першы павінен быць уведзены ў 2018 годзе, другі — праз год‑два. На поўную магутнасьць беларуская атамная станцыя павінна выйсьці ў 2020 годзе.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты5

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць