Эканоміка22

100%: санэпідслужба праверыла 230 гандлёвых аб'ектаў і ў кожным знайшла парушэнні

За студзень санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы праверыла 230 прадпрыемстваў гандлю.

bigmir.net

У 100% выпадкаў устаноўлены тыя ці іншыя парушэнні. Пра гэта сёння паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны доктар горада Наталля Жукава на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

У ліку асноўных парушэнняў — нездавальняючы санітарна-тэхнічны стан, невыкананне правілаў захоўвання тавараў, тэрмінаў рэалізацыі і шэраг іншых. Па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 270 юрыдычных і службовых асоб. Агульная сума штрафаў склала крыху больш за 1 млрд рублёў.

Прыпынялася праца 51 гандлёвага аб'екта. На сённяшні дзень 23 з іх яшчэ не аднавілі дзейнасць.

Знята з рэалізацыі 1.432 кг недабраякаснай прадукцыі. З іх 740 кг — не беларускай вытворчасці (не дапушчаныя да продажу па выніках лабараторных даследаванняў і іншых паказчыках).

«Гэтая праца працягваецца», — распавяла Жукава.

У цэлым, па яе словах, прасочваецца такая тэндэнцыя: у санэпідслужбы звяртаюцца грамадзяне, спецыялісты выязджаюць на месца і ацэньваюць сітуацыю. Але, на думку Жукавай, пастаянныя парушэнні закладзеныя ў самой сістэме гандлю. Гаворка ідзе пра ператварэнне крамы ў склад, асабліва калі яна размешчанв ва ўбудаваным ў жылы дом памяшканні. Гэта выклікае пастаянныя абгрунтаваныя скаргі жыхароў.

«Вядома, меры мы прымаем, сумы штрафаў вялікія, але пры аднаўленні дзейнасці магазінаў праз нейкі час сітуацыя паўтараецца, — адзначыла Жукава. — Наспела неабходнасць абмеркавання з кіраўнікамі гандлёвых прадпрыемстваў выбудоўвання лагістыкі. Так, запланаваная нарада з кіраўніцтвам адной з найбуйнейшых гандлёвых сетак для таго, каб выпрацаваць меры па папярэджанні ўзнікнення парушэнняў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць