Грамадства1010

Беларускі кулінар пераехаў ва Украіну і падтрымлівае АТА з дапамогай каўбасы

Андрэй Азараў — адзін з самых вядомых беларускіх кулінараў, аўтар праекта talerka.ru.

У снежні ён нечакана пераехаў у Львоў, дзе распачаў вытворчасць каўбасаў. Частку прыбытку Азараў пералічвае на патрэбы Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе (АТА).

«Я ў снежні 2013 быў на Майдане, і мяне гэта вельмі ўзрушыла. Я ўбачыў, як гэтыя людзі ды іх настрой адрозніваюцца ад нас — беларусаў з апушчанымі долу вачыма», — расказвае Азараў.

«Калі пачалі расстрэльваць Майдан, я зразумеў, што гэта не проста так адбываецца, — кажа кулінар. — Потым Расія адабрала Крым, пачала вайну… І я зразумеў, што лепш я дапамагу гэтай краіне, буду плаціць тут падаткі — і гэтая новая краіна, якая мне падабаецца, будзе падымацца. Тут ёсць механізмы, калі чалавек можа ўплываць на тое, каб краіна змянялася ў лепшы бок».

Пераязджаць ён вырашыў у Львоў, тым больш што Андрэй даўно сябраваў з мясцовым кулінарным клубам. Зараз перавёз туды сваю кухню, дарабіў рамонт у кватэры. Хутка плануе забраць сям’ю.

«Львоў вельмі стары, прыгожы. Мінск — гэта такі ваенны горад са сталінскай архітэктурай. Горад больш для ваенных парадаў, для дзяржавы, чым для людзей. Да таго ж у Львове шмат турыстаў, а ў Мінск яшчэ трэба пастарацца, каб іх завабіць. Яны не пойдуць проста есці дранікі, якія ў беларускай сталіцы нават гатаваць не ўмеюць», — кажа Азараў.

У Львове ён пачаў рабіць беларускую «пальцам пханую» каўбасу. Тут яе няма. Першыя партыі былі зусім невялікія, зараз аб’ёмы павялічваюцца. І частку грошай, што атрымлівае Азараў, ён пералічвае на патрэбы ўкраінскай арміі.

«Калі баявыя дзеянні нарэшце скончацца, я буду аддаваць, напрыклад, сіротам. Мне 45 гадоў, я чыста «тэхнічна» ўжо не вельмі добры салдат, — тлумачыць Андрэй. — Але, як чалавек з грамадзянскай пазіцыяй, я магу нешта зрабіць. І вось, я падтрымліваю краіну з дапамогай сваёй кулінарыі. Сваім прыкладам я дэманструю такую ініцыятыву, спадзяюся, людзі будуць падключацца да гэтага».

Увогуле, вайна не вельмі палохае Азарава.

«У Мінску заставацца больш страшна. Бо ў Беларусі ўжо ёсць дзве расійскія базы, а тут яшчэ няма ніводнай. А ў тых апалчэнцаў пупок лопне, каб дайсці да Львова», — кажа ён. Азараў прызнае, што сёння ўкраінцам цяжка. Але, падкрэслівае ён, у іх ёсць шансы на будучыню.

«Пуцін не вечны. А Украіна застанецца. Таму трэба проста рабіць сваю справу, а што будзе — тое будзе, — кажа Азараў. — Ніхто тут не лічыць, што ўсход краіны трэба аддаць. Настрой такі, што тэрарыстаў трэба гнаць да самай мяжы. Гэта тэрыторыя Украіны, чаму яе аддаваць? Тым больш Пуцін разумее толькі сілу. Яму трэба даць па рагах, тады ён спыніцца».

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй3

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў36

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй3

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць