Меркаванні

Як я пераходжу на беларускую мову

Пасьля апошніх падзей у краіне нейкія ўяўленьні агучваюцца ў маім усьведамленьні толькі па-беларуску.

Вялікі дзякуй Сяргею Богдану за парады ў №8 «НН» – «Як пачаць размаўляць па-беларуску». Інтуіцыйна я іду тым жа шляхам. Слухаю беларускамоўнае радыё, гляджу нешматлікія TV-перадачы на беларускай мове на «Ладзе» (навіны могуць глядзець толькі мазахісты), чытаю. Калі ўлічваць, што чытаць пэрыёдыку па-беларуску я пачала зь верасьня, то нейкія посьпехі ёсьць, але я б жадала авалодваць мовай хутчэй.

Станоўчы момант – эмацыйны. Наша мова асацыюецца ў мяне са зваротам да каранёў, да таго, што заўжды жыло ў душы: з бабуліным сьмехам, з пахам сьвежага мёду і яшчэ з чымсьці значна старажытнейшым, што можа захоўваць толькі генная памяць. Сёньня беларускамоўнасьць зьвязана з чаканьнем пераменаў, з вызваленьнем ад рэжыму. Адмоўным момантам ёсьць тое, што я ня маю беларускамоўнага асяродзьдзя (дзеці ўжываюць мову толькі зь беларускамоўнымі сябрамі, дый тое не заўсёды).

Недахоп гутарковай практыкі не спрыяе хуткасьці гаворкі (наперадзе часьцей бягуць расейскія словы) і слоўнікаваму аб’ёму. Але тры месяцы ў ініцыятыўнай групе А.Мілінкевіча, дзе былі беларускамоўныя людзі, прасунулі мяне на шляху да авалодваньня мовай. Ёсьць свае праблемы. Бракуе добрых поўных слоўнікаў, усталяванага правапісу, магчымасьці купіць навучальныя аўдыёпраграмы.

Пасьля апошніх падзей у краіне нейкія ўяўленьні агучваюцца ў маім усьведамленьні толькі па-беларуску. І яшчэ я знайшла велізарны скарб: слова «незалежнасьць». Цяпер яно асацыюецца з маладымі вачыма ў намётавым гарадку, з флэш-мобамі, якія выстаўляюць АМАПаўцаў і КДБэшнікаў дурнямі. Трэба аб’яднацца ўсім сумленным людзям у лёсавырашальны час. Аб адным шкадую, што нарадзілася рана і не адпавядаю ўзростам «Маладому фронту», але гэтая моладзь бліжэй мне па духу за ўсіх палітыкаў.

Сьвятлана Рэйзіс, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА3

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра25

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць