Грамадства22

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток

Беларус апублікаваў у тыктоку відэа вясковай прыбіральні на вуліцы. Яно завірусілася і набрала 1,6 мільёна праглядаў за першыя два дні. «Прыдумайце назву гэтаму туалету», — звярнуўся аўтар да карыстальнікаў і прайшоў у прыбіральню, піша BGMedia.

Калаж: BGMedia

З выгляду нічым не адметная вясковая прыбіральня знаходзіцца за карычневымі дзвярыма. Але ўсярэдзіне на падлозе зялёны «газон», на сценах багатыя кампазіцыі са штучных кветак, разбаўленыя «прывітаннем» з Новага года — шарамі і бліскучым дожджыкам. На адной з развешаных унутры карцін можна заўважыць нават крыж. Асвяжальнікаў паветра — некалькі штук, колькасць туалетнай паперы на гэтым фоне выглядае сціпла — усяго рулон і ўпакоўка.

@karpyxa6666

Ваше название?)

♬ оригинальный звук - Karpyxa⚔️

«Глядзі, тэлефон, цацкі новыя, коцік…» — звяртаецца да аўтара роліка гаспадар туалета. А пазней ганарліва дадае: «Тут ёсць усё».

«Тэлефон рабочы, дарэчы», — кажа ён, а ў кадры з’яўляецца кнопачны апарат.

Пасля «экскурсіі» аўтар відэа не змог стрымаць смех. Яго эмоцыі многія зразумелі ў каментарах. Людзей уразіў антураж прыбіральні:

  • «Госпадзе, я спачатку падумала, што гэта рытуальны туалет».
  • «Фантастычны партал часу. Сеў і забыўся, для чаго».
  • «Ды вы не разумееце, так какаць весялей. Гэта той выпадак, калі ў туалет тэлефон можна не браць».
  • «Туалет-свята. У ім можна адзначыць дзень нараджэння, Новы год. [Атрымаецца] патэлефанаваць сябру. Увогуле, можна здаваць пад жыллё».
  • «Сарцір-люкс прэміум-класа».

Таксама ў каментарыях беларусы цікавіліся, ці прадае гаспадар сваю прыбіральню і ці зможа зрабіць такую ж па індывідуальным заказе.

Каментары2

  • Дурноцце
    23.03.2026
    Людцы, ён ходзіць туды зімой у маразы, у дзірку ў падлозе. Каб ён у хаце збудаваў, тады зразумеў бы ўхваленьне. Усялякага га.на нацягаў, і ўсе "пацяклі". А дзе лебедзі з пакрышак?
  • Колхозный арий
    23.03.2026
    Колхозные радости

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка10

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць