Тэатр88

З беларускімі акцёрамі ў Маскве спрачаліся за беларускую мову

«Акцёры і рэжысёр адважыліся пагаварыць аб ідэнтычнасці, неабходнасці роднай мовы, не ўпадаючы ў агрэсіўны нацыяналізм… Цяжка было сабе ўявіць, што гэтыя сціплыя спробы самаідэнтыфікацыі выклічуць такую хвалю эмоцый у Маскве… Жанчына гадоў 60-ці гучна выкрыкнула: «Сама я ў Беларусі не была, але ўяўляю, што там парадку больш, чым у нас, або ва Украіне!». Спрэчка набывала палітычны характар. Пра тэатр наогул забыліся, як і пра акцёраў. А потым наогул іх абвінавацілі ў некарэктнасці з'яўлення спектакля ў тыя дні, калі разгараліся падзеі на Майдане. Нашы гледачы расцанілі гэта ледзьве не здрадай», — піша «Маскоўскі камсамолец» пра спектакль «Бі-лінгвы» беларускага рэжысёра Андрэя Саўчанкі. Спектакль паказалі ў пазаконкурснай праграме маскоўскага тэатральнага фестывалю «Залатая маска».

Білінгвы — гэта людзі, якія з дзяцінства размаўляюць на дзвюх мовах. У спектаклі Андрэй Саўчанка разважае пра суіснаванне рускай і беларускай моваў і пра тое, як гэта ўспрымаецца ў беларускім грамадстве.

Скандалу як такога не было, сведчыць Уладзімір Сурвіла, ён быў на пастаноўцы. Маўляў, адной даме падалося падазроным, што ў Беларусі з'яўляецца спектакль пра мову і самаіндэтыфікацыю падчас Майдана. Але высветлілася, што праект узнік за год да Майдана, тэму закрылі. Расіяне распытвалі беларускіх акцёраў пра беларускую мову і пра жыццё ўвогуле:

«Яны ставяцца да беларусаў досыць добразычліва, але не разумеюць, што там адбываецца. І таму на іх вялікі ўплыў маюць радыкальныя меркаванні. Калі нехта скажа, што гэта бандэраўцы ці фашысты, яны павераць».

Раман Падаляка, удзельнік пастаноўкі, кажа, што, па-першае, спектакль быў сустрэты апладысментамі. А па-другое, так, падчас дыскусіі артыстам давялося давесці сваю пазіцыю па моўным пытанні (ім нават раілі замест беларускай мовы лепш вучыць англійскую) і развеяць міфы, у якія вераць расіяне.

Па словах аўтара і рэжысёра праекта Андрэя Саўчанкі, запрашэнне на «Залатую маску» стала нечаканым для акцёраў. Пасля роздумаў і размовы з арганізатарамі яны вырашылі ўсё ж пагадзіцца на прапанову і прадэманстраваць «адэкватнае адлюстраванне таго, што робіцца ў Беларусі». На думку Андрэя, дыскусія, якая разгарэлася пасля спектакля, была хвалюючай і гарачай, аднак ніхто нікога за грудкі не хапаў:

«Былі спробы ў некаторых гледачоў перавесці гаворку ў палітычны бок, але гэта былі разавыя акцыі ўнутры абмеркавання. І, думаю, ніхто там не забыўся ні пра спектакль, ні пра акцёраў, як піша журналіст. Проста былі ўсхваляваныя людзі і ўсё».

Напрыканцы гледачы ўсё ж параілі акцёрам не забывацца пра рускую мову, але беларусам гэта, перакананы рэжысёр, не пагражае.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю6

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам30

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць