Грамадства3737

Гомельскі Red Pub праводзіць вечарыну «Рускі дух»

У рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач з Гомеля Яўген, які заўважыў, што мясцовы Red Pub 3 красавіка праводзіць вечарыну «Рускі дух». І гэта зусім не першакрасавіцкі жарт.

«Мы робім калектыўны хоп-хэй-лала-лэй на самай душэўнай і роднай дыскатэцы «Рускі дух», — пішацца на старонцы вечарыны ў «Укантакце». —

Лекавая вадчэлла ў дуэце з гурочкам салёным дадасць усім сілаў і энергіі! Усё будзе па старой традыцыі: дзеўкі — гарачыя, мужыкі — шчодрыя, песні ўсім вядомыя».

Пішацца, што ў некаторых гасцей вечарыны будзе магчымасць выпіць бясплатнай гарэлкі.

Высвятляецца, што такія вечарыны ў Гомелі праходзяць ужо не ўпершыню. Папярэдняя прайшла 20 сакавіка. Моладзь фоткалася з шыльдачкай «Рускі дух», а таксама з вялікай матрошкай. Ды-джэі былі ў рускіх нацыянальных строях.

«НН» патэлефанавала арт-дырэктару Red Pub Ніне Серабровай, каб даведацца ў чым сэнс гэтых мерапрыемстваў? Найперш спадарыня Ніна папрасіла размаўляць па-руску, бо яна сама з Расіі і кепска разумее беларускую.

«Так, сапраўды, мы не ўпершыню праводзім такія вечарынкі. Ёсць арганізатары, якія здымаюць у нас памяшканне».

На каго накіраваная вечарына «Рускі дух»: на беларусаў ці расіян? «Мы так глыбока не капаем, — кажа арт-дырэктар установы. – Людзі проста прыходзяць адпачываць, добра бавіць час».

Далей размаўляць спн.Ніна адмовілася. «Сябры, мы ўжо хутка сальемся ў душэўным танцы «Рускага духу», — прадчувае старонка Red Pub «Укантакце».

Нагадаем, што ў лістападзе летась мінскі клуб Dozari праводзіў вечарыну «Рускім быць модна», але ў выніку паднятай у прэсе шуміхі арганізатары былі вымушаныя правесці вечарыну «Грандыёзнае нацыянальнае шоу».

Каментары37

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў8

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў8

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць